Ці даўно вы адбымаліся с зоркамі? Толькі не з эстраднымі, а сапраўднымі? На гэтым тыдні Holiday.by прапаноўвае вам дакрануцца да казачнага начнога неба Беларусі, паглядзець на вулічнае мастацтва ў легальным фармаце, разам з дзеткамі даведацца, хто ж такая Марынка-крапіўніца, а таксама схадзіць на “Сапраўдны беларускі канцэрт”!

На мінулым тыдні адкрылася персанальная выстава “Беларусь: у абдымках зорак”. Аўтар - Віктар Малышчыц, астраном і фатограф, стваральнік папулярнага timelapse відэароліка пра прыгажосць родных краявідаў на фоне зор. Тэма начнога неба з'яўляецца новай і нечаканай ў беларускім фотамастацтве, што і выкарыстоўвае ў сваіх працах Віктар. Жыхарам Мінска асабліва карысна будзе патрапіць на гэтую выставу, бо калі ж яшчэ паглядзець на такую прыгажосць у самым цэнтры горада? Экспазіцыя адкрыта для наведванняў да 17 чэрвеня.

Дзе: Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)
Калі: штодзённа з 11:00 да 19:00 (акрамя аўторка)
Квіток: дарослым 40.000 руб, студэнтам 20.000 руб, дзеткам 15.000 (квіток агульны па ўсяму музею)
Кантакты: (8017) 3274562

Кампраміс паміж стрыт-артам і дзяржаўнай структурай - ці магчыма такое? Выстава вулічнага мастацтва Беларусі “Стрыт-арт. Зрэз” знішчае стэрэатыпы! З 21 па 26 мая вы зможаце даведацца ўсё пра беларускіх райтэраў ды іх дзейнасць. Шматлікія воркшопы, лекцыі ды прэзентацыі, якія пройдуць у межах выставы, прыадкрыюць вам заслону вулічнай творчасці. Размалёўваць сцены Музея сучаснага выяўленчага мастацтва было б хоць і канцэптуальна, але не дужа гуманна, таму пабачыць гістарычны зрэз беларускага стрыт-арта вы зможаце праз фатаграфіі. Спяшайцеся, выстава працуе ўсяго да 26 мая!

Дзе: Музей сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47)
Калі: 24-25-26 мая, з 11:00 да 19:00
Квіток: дарослым 6.000 руб, студэнтам 4.000 руб, дзеткам 3.000 руб
Кантакты: (8017) 2882468

Што такое “Сапраўдны беларускі канцэрт”? Гэта сімбіёз дэнскора, інды-рока і пазітыўнага поп-панка. І ўсё гэта выключна па-беларуску! Ці ведалі вы, што на нашай сцене ёсць альтэрнатыўны варыянт такіх сусветнавядомых выканаўцаў, як “Green Day”, “Ramones” і “Offspring”? Ужо восем год беларускі гурт “Amaroka” ўзрывае публіку на кватэрніках, канцэрціках і канцэртах. І, што варта адзначыць, хлопцы ўжо папулярны па-за межамі нашай краіны: увесну гурт аб’ездзіў з гастролямі ўсю суседку Польшчу. Гэта музыка, якой няма аналагаў на сучаснай беларускай сцэне. Акрамя вялікага сольніка і прэзентацыі новага альбома “Amaroka”, на канцэрце адбудзецца прэзентацыя дэма-альбома гурта “Green Pills” і кліпа гурта “ili-ili”. Як адзначыў лідар “Amaroka” Зміцер Афанасенка, гэта не проста канцэрт, гэта цэлы фестываль, бо ў ім прымуць удзел як выключна беларускія гурты, так і культурныя ініцыятывы: грамадскае агенцтва “Арт Сядзіба” і грамадска-культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”. Таксама ў межах канцэрта пройдзе дабрачынная акцыя ад “МаеСэнс” – праекта дабрачынных аўкцыёнаў сустрэч. Кожны, хто набудзе фірмовы значак “МаеСэнс”, зробіць свой унёсак у стварэнне новага хоспіса. Таму ў нядзелю нас чакаюць добрыя справы, шмат беларускага і проста драйвовая музыка!

Дзе: клуб Re:Public (вул. Прітыцкага, 62, к.1)
Калі: 26 мая, 18:00
Квіткі: 50.000 руб (танцпол), 70.000 (столікі)
Кантакты: (8029) 7828881

Калі вашаму дзіцёнку ўжо споўнілася 4-5 год, варта далучаць яго да тэатральнай культуры! Цудоўная нагода для гэтага - лялечны спектакль “Марынка-крапіўніца”. Гісторыю пра тое, як маленькая дзяўчынка-“сірацінка” перамагла злыя сілы, знайшла свой род і сваё імя, раскажа нам казка ў пастаноўцы маладога рэжысёра Аляксандра Янушкевіча. Мяркуючы па водгуках, дзеткі ва ўзросце да 8-10 гад застаюцца па-дзіцячаму шчаслівыя!

Дзе: Беларускі дзяржаўны тэатр лялек (вул. Энгельса, 20)
Калі: 24 мая, 14:00
Квіток: ад 10.000 руб да 20.000 (у залежнасці ад размяшчэння)
Кантакты: (8017) 3270532

Ведаеце цікавыя мерапрыемствы, якія засталіся па-за гэтым аглядам? Дзяліцеся ў каментарыях!

Чытайце таксама па тэме "Мінск па-беларуску":

Мінск па-беларуску: новая рубрыка Holiday.by!

Подпишись на Holiday.by!

Только отборные материалы в наших каналах