Кожны горад мае сваіх прывідаў, расповеды пра якіх перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Менск — не выключэнне. Белая Панна Кальварыі, Тапельніца з «Мокрагу дому», Панна Ядвіга Любанская… Зданні даўно ўжо сталі часткай гісторыі сталіцы. Аднак, ці магчыма сустрэць прывіда на вуліцах Менску? Мы паспрабавалі знайсці адказ на гэтае пытанне. Што атрымалася — чытайце ніжэй.

Лошыцкі парк, Кальварыйскія могілкі, раён вул. Якуба Коласа дый Няміга — самыя «густанаселеныя» прывідамі раёны Менска. Менавіта ў гэтых месцах мы і вырашылі шукаць сустрэчы з галоўнымі прадстаўнікамі сталічнага “бамонда” неспакойных нябожчыкаў. Нагадаем іх асобы.

Панна Ядвіга Любанская з Лошыцы. Загадкова памерла падчас катання на лодцы дзесьці напачатку XXст. Хутчэй за ўсё — скончыла жыццё самагубствам з-за нешчаслівага кахання. Любіць пахадзіць у шырокім белым адзенні па старым парку ў красавіку.

Ганна — ахвяра старога габрэя-карчмара Іцкі Сроля. Згубіла розум, а потым і жыццё праз каханне старога курча. Нярэдка вяратаецца да сваей могілкі дзесьці ў раёне вул. Якуба Коласа.

Белая панна Кальварыі – яшчэ адна заўчасна памерлая дзяўчына. Прыходзіць бавіць час да іншых нябожчыкаў на Кальварыйскія могілкі.

Тапельніца з «Мокрага Дому», што знаходзіўся ў раёне сучаснай вул. Зыбіцкай. Памерла падчас разліву Свіслачы: вада заліла склеп, у якім бацькі зачынілі дзяўчыну, каб не збегла да каханага.

 

Напачатку мы звярнуліся па кансультацыю да чалавека, які абыйшоў увесь Менск удоль і ўпоперак і дакладна ведае ўсе яго самыя запаветныя куточкі — гісторыка-экскурсавода Рамана Абрамчука:

Я ніколі прывідаў у Менску не бачыў, — абураецца Раман. — Я думаю, тут пачынаецца занадта шмат міфалагізацыі: ў сталіцы няма прывідаў, давайце іх прыдумаем. Я чуў пра пл. Юбілейную, нібыта там цмока нейкага бачылі. Адразу відаць, што гэта рука нейкага гісторыка-экскурсавода, які ня вельмі ўдала праявіў фантазію. Я лічу, што гэта ўсё крышачку ад беднасці душэўнай: людзі пачынаюць параўноўваць Менск з іншымі гарадамі і таму і пачынаюць казаць аб недахопе прывідаў.

Напрыклад, Ядвіга Любанская – гэта рэальны чалавек, і яе гісторыя сама па сабе драматычная, хоць і з дрэнным канцом. Навошта дадаваць гэты момант прывідаў, фальшывы, абсалютна папсовы, калі гісторыя і так напружанная і прыгожая. А наконт белай панны Кальварыі — гэта такая ўжо заезжанная гісторыя! Як царква, якая пайшла пад ваду і ператварылася ў возера: то бок у кожнай вёсцы любому экскурсаводу можна прыдумаць на хаду легенду такога кшталту. Нават крытыткі не вытрымлівае. Для існавання прывіда Барбары Радзівіл хоць якая гістарычна падставая існуе, а вось рэчы такога кшталту крышачку мяне смяшаць.

Мы, аднак, не згубілі надзеі патрапіць на прывідаў у Менску ў XX ст. і смела накіраваліся ў вышэйабазначаныя раёны. Нажаль, здані заўважаны не былі, мясцовыя толькі паціскалі плячыма. Мы не спыняліся: было вырашана звярнуцца да людзей, больш дасведчанных у справе зносінаў з прадстаўнікамі «таго свету».

Медыум Марыя згадзілася распавесці пра месцы ў сталіцы, дзе можна адчуць, а тое і пабачыць прывідаў.

Там, дзе ёсць пахаванні людзей, адчуваеш пэўны дыскамфорт, раптам становіцца халодна, часам нават страшна — распавядае Марыя.— Звычайна, тут ужо інтуіцыйна пікнічок не раскладзеш. Менавіта ў такіх месцах і можа прыйсці нейкая інфармацыя. Таму, я думаю, калі хто вельмі пажадае пабачыць прывіда, гэта не складана.

Зразумела, часам можна патрапіць на нейкае «нядобрае» мейсца ў звычайным гарадскім двары. Напрыклад, селі вы на лаўкупіўка выпіць, дый ня ведаеце, што зраніцы тут знайшлі памерлага алкаша. Хуткая яго даўно ўжо забрала, але фон застаўся. Таму вы адчуеце нейкі дыскамфорт. А можаце нечакана адрэагаваць на штосьці больш маштабнае: напрыклад, Шабаны могуць фаніць, бо побач знаходзіцца тэрыторыя былога лагера смерці Трасцянец. Тое ж можна і пра кватэры казаць, дзе жыхары ўвесь час сварацца — там таксама энергетыка будзе дрэннай.

У месцах, дзе адбываліся выбліскі агрэсіі дый была праліта кроў, наладзіўшыся, ты можаш адчуць эмоцыі альбо нападаючага, альбо ахвяры: гнеў, прыліў крыві да твару. Прычым, такія пачуцці могуць узнікнуць самі па сабе, ты нават не зразумеш, ад чаго ў цябе раптам так змяніўся настрой.

Аднак, чым старэй месца, тым менш варыянтаў, што чалавек самастойна зможа пабачыць што-небудзь — упэўненая медыум. Менавіта таму ў раёне былога лецішча Цанавы (лясны масіў у Сцяпянцы), а таксама вул. Фрунзенскай, дзе пад час Другой Сусветнай размяшчалася гета — адчуванні дыскамфорта будуць найбольш моцныя.

Далей Марыя «прайшлася» па ўсіх вуліцах з прывідамі. Як выявілася, на Кальварыйскіх могілках можна пачуць рознага кшталту шоргаты, пастукванні. Але цяпер на гэтых могілках зданяў меньш: тут пачаў актыўна дзейнічаць касцёл. Аднак, могілкі ёсць могілкі, таму, калі хто жадае нешта адчуць – адважвайцеся!

У Лошыцы з прывідамі складана — па-першае, тут вельмі вялікія тэрыторыі, усё старое. Адзінае, тут ёсць помнік дзяўчынцы, забітай вар’ятам. Вось такіх «маладых» нябожчыкаў прасцей адчуць, чым «старых». Звычайна ты чуеш, што яны гавораць: калі чалавек памірае, яго духоўная частка сыходзіць на неба, а вось эмацыйная, асабліва калі ён памёр не сваёй смерцю, пакідае энергітычны след — яго ж перапаўнялі эмоцыі.

Вул. Зыбіцкая, што на Нямізе – гістарычна насычанае мейсца. Яшчэ ў далёкія часы на тэрыторыі верхняга гораду жылі манахі, падчас апошняй вайны тут здараліся масавыя растрэлы. Таму пабачыць менавіта той прывід, якога чакаеш – складана. Можа прыйсці самая розная інфармацыя.

Наконт вул. Якуба Коласа медыум нічога сказаць не змагла — ўпершыню пачула легенду ад нас. Аднак яна ўпэўніла, што калі сесці дакладна на тое мейсца, дзе была пахаваная Ганначка, існуе вялікая верагоднасць адчуць нешта асаблівае.

Таксама Марыя дала парады, як пабачыць прывіда. Па-першае,неабходна знайсці «актыўнае» мейсца — тыя ж могілкі падыйдуць. Там могуць прыйсці вобразы, сярод якіх і магчыма вычапіць зданне. Зразумела, унутраны дыялог патрабуе трэніроўкі, але няма нічога немагчымага. Таксама трэба звярнуць увагу і на час: з’яўленне прывідаў у больш яскоравым выглядзе звязана з індывідуальна значнымі датамі для памерлага (таму іх можна пабачыць не заўсёды), а таксама з цыкламі месяца.

Такім чынам, хочаце верце, а хочаце — не, але ж прывіды ў Менску, як выявілася, ёсць. Вось толькі ад нас саміх залежыць, жадаем мы іх бачыць, ці не.

Чытаць па тэме:

Историческое эхо, Белые Панны Миснка и "кровавый дом" по улице Торговой - Holiday.by прошел тропой призраков

Подпишись на Holiday.by!

Только отборные материалы в наших каналах