Падсаладзі дзень!

Кандытарская кампанія “Івкон”, Івянецкі музэй традыцыйнай культуры

 7 верасня г.п. Івянец 2013 год

ЦУКЕРКАВЫ ФЭСТ “IVKON

 Пачатак - 13.00 ад плошчы Свабоды

Асноўная дзея на сядзібе Пятра Дарагунцава

Заканчэнне – 20.00

Ласы дзень, вясёлы вечар –

верасовыя сустрэчы.

Пірагі, цукеркі, ладкі -

смакі хаткі-шакаладкі.

Спевы, музыка і гульні

і малечам, і матулям.

Пах дзяцінства, як заўсёды, -

карамелі цудны водар.

Поўна-поўніца шчадрот

на багаты, добры год.

c0771b8a17ad0c2656d0d5a4c09162fd.jpg

 Заклікаем на Цукеркавы фэст у Івянец

На фэст Новы - ВЕРАСОВЫ, АДМЫСЛОВЫ!

Прысвячаем Салодкае падарожжа ў гісторыю Краю дзятве ды моладзі.

Аднаўляем вытворчасць незабыўнай “Сливочной помадки”.

Рыхтуем “прэм’еру” новага ласунку.

7-га верасня з брамы навучальнага году фэстывальны звон абвесціць Шлях Пазнання. Шлях радасці і новых знаёмстваў.

Тут ЦУКЕРКА – каралеўна! Тут прыгожа, светла, спеўна…

…На старой панскай сядзібе:

  • рамантычныя івянецкія легенды
  • шчодры рамесны кірмаш
  • нацыянальныя стравы, напоі ды прысмакі
  • рыцарскія бойкі
  • дэгустацыя цукерак “Івкон”
  • сюрпрызы і дарункі
  • жывая музыка, спевы, танцы, гульні, конкурсы ды віктарыны
  • шляхецкія спрэчкі-пацехі
  • вечаровае фаер-шоу і вогнішча
ff7d67fadd1ab49246de85ad625e6c8c.jpg

Удзельнікі фэсту:

Анімацыйны тэатр “Майстэрня ўражанняў”

Гурт “PAWA”: FolkTronika

Фольк-мэталгурт “Лютавер'е”

Этнадыскагурт “Вырай”

Вандроўны тэатрык “Гістрыён”

Спеўны гурт “Сёмуха”

Этнагурт “На таку”

Этнагурт “Dzivasil”

Гудзьбітны гурт “Літы Талер”

Гурт “HardWood»

Фольк-рокгурт “Хорціца”

Народны фолькгурт “Тутэйшая шляхта”

Фальклорна-абрадавы гурт “Ракаўскі гасцінец”

Конна-гістарычны клуб “Залатая шпора”

…Найадметныя ўдзельнікі Верасовай Студыі, што разгорне працу на фэставай сядзібе, уварцяцца пасвячэння ў ганаровыя грамадзяне Вялікага княства Ласавання. А дзеля таго апранка мае быць з элементамі верасова-філітовых колераў.

Цукеркавы фэст “Ivkon” - шчаслівае здарэнне

Цукеркавы фэст “Ivkon” – спатканне талентаў

ДЗІВА ГОДУ – АСАЛОДА!

Даведка:

+375 17 216 19 76

+375 17 72 53 5 83

+375 29 270 41 78

+375 25 927 00 87

Па інфармацыі аргкамітэту

Читать по теме:

Ивенецкий "Цукеркавы фэст-2012". Сладкий белорусский праздник

Фоторепортаж "Цукеркавы фэст-2012" в Facebook

 

Подпишись на Holiday.by!

Только отборные материалы в наших каналах