Сёння мы вам пакажам вёску, якую культавы беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч назваў адной з найпрыгажэйшых вёсак, што яму давялося бачыць за ўсё жыццё. Гэта вёска Вялікая Кракотка, якая знаходзіцца недалёк ад мяжы Гродзенскай і Брэсцскай абласцей.

Самае шыкоўнае, што ёсць у Вялікай Кракотцы – гэта мясцовы ландшафт. Холмікі ды прыгоркі, як быццам недзе ў той Швейцарыі. А такія краявіды тут з’явіліся ў першую чаргу з-за таго, што каля вёскі знаходзяцца межы старажытнага ледавіка.

І дагэтуль каля гэтай вёсачкі месціцца Рэспубліканскі геалагічны геамарфалагічны помнік прыроды «Кракоцкая града». Кажуць, яна з'явілася на гэтым месяцы яшчэ 220 тысяч гадоў таму ў Ледавіковы перыяд.

І зараз там знаходзіцца шмат валуноў, прыродных помнікаў той эпохі, сярод якіх і велічны «Камлыга Кракоцкі».

Калі пад’яждаешь да вескі, вас сустракае паварот на крыніцу, а таксама рачушка з дзіўнай назвай Іарданка.

Пасярод краявіду, які падыйшоў бы для рэкламы шакалада «Milka», віднеецца Свята-Раства-Багародзіцкая праваслаўная царква, пабудаваная ў 1883 годзе.

Да храму на ўзгорак вядзе акуратна зробленая і фотагенічная лествіца. У 2009 годзе ля царквы быў адчынены Свята-Засіма-Саваціеўскі мужчынскі манастыр. Каля аўтобуснага прыпынку месцяцца могілкі, дзе ёсць шмат старых помнікаў.

Таксама ў лесе, за паўтара кіламетра ад Вялікай Кракоткі, ёсць вельмі каларытная драўляная Свята-Іаана-Прадцечанская царква, пабудаваная ў 1812 як грэка-каталіцкая, а пазней пасля скасавання ўнііпакрададзеная праваслаўным.

Гэты храм пасярод лясной цішыні проста заваражвае сваёй аўтэнтычнасцю, і мы абавязкова раім вам наведаць гэтае месца.

Калі ў вас ёсць свабодны летні дзянёчак, раім вам спланаваць вандроўку ў Вялікую Кракотку. І там вы зможаце зацаніць «Беларускую Швейцарую», якой так рэспектаваў геніяльны Уладзімір Караткевіч.

P.S. Таксама бонусам да Кракоткі мы раім наведаць суседнюю вёску Селявічы і паглядзець на драўляны касцёл Святой Барбары, пабудаваны ў 1877 годзе ў стыле драўлянага народнага дойлідства з элементамі неаготыкі, якая набірала папулярнасць на пераломе ХІХ і ХХ стагоддзяў.

Адпачынак у Беларусі на Holiday.by

Подпишись на Holiday.by!

Только отборные материалы в наших каналах