Працягваем пазванаваць нашу прыгажуню Беларусь разам з Holiday.by. Сёння мы пакажам фотакарткі з мястэчка якое не надта яшчэ раскручана ў турыстычнам плане, але, па традыцыі, мае патэнцыял. Гэта Сталовічы, Баранавіцскага раёна. Lets’go!

Самі Сталовічы маюць даўнюю гісторыю, і згадваюцца яшчэ ў XIV стагоддзі, калі вялікі князь Вітаўт перадаў вёску Няміру Разановічу. У XVI ст. Сталовічы атрымалі статус мястэчка і уваходзілі ў склад Новагародскага павета Вялікага Княства Літоўскага. Найбольш вядомая старонка гісторы звязаная з гэтым мястэчкам з’яўляецца бітва пры Сталовічах 1771 года, калі войска Расійскай імперыі пад камандваннем Суворава разбіла войска канфедэратаў пад камандаваннем Міхала Казіміра Агінскага. І зараз, у памяць аб тых страшэнных падзеях у цэнтры мястэчка стаіць камень-помнік бітве пад Сталовічамі.

Камень месціцца каля выдатнага помніка нашага роднага віленскага баррока – былы касцел, а зараз Свята-Аляксандра-Неўская царква. Сам храм быў пабудаваны як каталіцкі ў 1740-1743, У 1863 годзе касцёл перабудаваны ў праваслаўны. Галоўнай архітэктурнай фішкай гэтай старадаўняй святыні з’яўляецца галоўны фасад складанай прасторава-аб’ёмнай кампазіцыі з 2 вежамі па баках падзелены раскрапаванымі антаблементамі на тры ярусы. Гэты храм, амаль ужо тры стагодззі з’яўляецца ўпрыгожваннем цэнтра Сталовіч, і паглядзець яго варта абавязкова.

Таксама ў Сталовічах есць яшчэ адзін прыгожы храм - Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса, у стылі неоготыкі. Храм пабудаваны ў 1907—1911 гадах на ўскрайку Сталовіч, і з’яўляецца аднавежавай базілікай, і велічна глядзіцца пасярод сельскіх краявідаў.

Сталовічы – тое мястэчка, дзе яшчэ захаваны сапраўдны каларыт былога Вялікага Княства Літоўскага, і раім яго наведаць. Тым больш, Сталовічы знаходзяцца ўсяго ў некалькіх кілометрах ад слаўнага города Баранавічы. Так што, заяжзайце да «чыгуначнай сталіцы Беларусі», падсілкуйцеся мясцовым хотдогам – «лодачкай», і напраўляйцеся ў Сталовічы, атрымліваць асалоду ад неаготыкі і барока!

Адпачынак ў Беларусі на Holiday.by

Подпишись на Holiday.by!

Только отборные материалы в наших каналах