Лета - гэта калі выходныя кожны дзень! Нават калі на працу ўсё роўна трэба ісці!=) А што? Простая арыфметыка: працуем мы 8 гадзін у дзень, а сонца свеціць 18. Таму не будзем абмяжоўваць сябе і зробім кожны дзень гэтага лета незабыўным! Таму прапаноўваем вам агляд на наступны тыдзень!

Выходныя:

Бягучы агляд мы пачынаем з досыць сур'ёзнага, але неварагодна важнага спектакля “Белы анёл з чорнымі крыламі”. У гэтую пятніцу на сцэне тэатра беларускай драматургіі мы зможам паглядзець гісторыю пра бязмежнае каханне, татальную адзіноту, усеагульнае непаразуменне і СНІД. Усё гэта - простымі словамі, каб закрануць сэрца кожнага.

Дзе: Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі (вул. Крапоткіна, 44)

Калі: 12 ліпеня, пятніца, 19:00

Кантакты: +37517 385-97-51 (каса) 

6296d1ce3ddd8966d034e30e87202dc3.jpgСпектакль “Белы анёл з чорнымі крыламі”

Ці ведаеце вы, што ў Беларусі захоўваецца практычна любая друкаваная прадукцыя? У архівах Націянальнай бібліятэкі, напрыклад, можна адшукаць як старыя брашуры з мінімальнымі накладамі, так і кінаафішы васьмідзесяці гадовай даўніны. Менавіта з такіх афіш і створана выстава “Беларускі кінематограф 20-х - 30-х гг. ХХ стагоддзя ў кінаплакаце”. На ёй прадстаўлены ўзоры галоўнага сродка кінарэклама таго часу, уключаючы тры абсалютна рарытэтных плаката на беларускай мове.

Дзе: Музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Калі: штодзённа з 10:00 да 17:30 (выходны - нядзеля)

Кантакты: +37517 3271075;  +37529 6271075

Будні:

Будзьце ўважлівы і асцярожны: 16-га ліпеня абвешчана штармавое папярэджанне. Як абяцаюць аўтарытэтныя крыніцы, у Мінску пройдзе абрыкосавы град. Не верыце? Тады схадзіце ў самы эпіцэтр ды ацаніце ўзровень абрыкосавасці! У аўторак у клубе “Графіці” усіх аматараў салодкага і сакавітага чакае Раман Абрамчук, малады беларускі аўтар-выканавец. Град з садавіны адбудзецца  з нагоды выхаду альбому Рамана «Мая сакральная геаграфія». А песня пра містычны абрыкос з’яўляецца яго галоўнай зоркай. Паслухаць, паглядзець ды адчуць смак лета можна 16-га ліпеня на канцэрце “Святочны збор абрыкосавага ўраджаю”.

Дзе: клуб “Графіці” (зав. Калініна, 16)

Калі: 16 ліпеня, аўторак, 19:00

Квіток: 40.000 - 50.000 руб

Кантакты: +375 (29) 638-4444, (33) 638-4444, (25) 638-4444 


Дуэт "Hummuskiss" = Раман Сухоцкі (гурт “Avias”) + Валерыя Валадзько (гурт “Harotnica”). У сваіх гуртах яны займаюцца выключна аўтарскай музыкай, але "Hummuskiss” быў створан для іншага. Як кажуць самі музыкі, “у наш рэпертуар уваходзяць тыя песні, пра якія мы вельмі шкадуем, што яны былі прыдуманы не намі". Сапраўды, кавер-дуэт абраў для свайго рэпертуару найлепшыя песні сусветна вядомых гуртоў Nirvana, Bjork, The Cure, The Vines, Stereophonics, No doubt, Oasis ды іншых. "Hummuskiss” - якасны прыклад для любога беларуса. Хочаш пець, але няма сваіх песень? Бяры чужыя, займайся вакалам ды павялічвай узровень шчасця ва ўсім свеце! А каб павучыцца гэтай простай справе, схадзі ды паглядзі на Рамана ды Валерыю!

Дзе: клуб TNT (вул. Рэвалюцыйная, 9)

Калі: 17 ліпеня, середа, 19:00

Кантакты: +37529 6555555

Ведаеце цікавыя мерапрыемствы, якія засталіся па-за гэтым аглядам? Дзяліцеся ў каментарыях!

Подпишись на Holiday.by!

Только отборные материалы в наших каналах