Масленіца на вузкай каляіне

Праздник
Праздник Масленіца на вузкай каляіне
29 февраля 2020
Мероприятие уже прошлоПосмотрите актуальные события.
  • вкусно поесть
  • отдохнуть всей семьёй

Описание

“Масленіца на вузкай каляіне” – супольны праект ад 750mm.by этнаграфічнага клуба “Кола”, капэлы “Жыдовачка”, а таксама Дзітвянскага калектыву народнай творчасці.

Мы падрыхтавалі вам зусім незвычайную вандроўку, аб якой марылі некалькі год! У гэты раз усё будзе інакш! Калі на звычайных нашых вандроўках вузкакалейка гэта самамэта нашых блуканняў па краіне, то сёння яна нарэшце ператворыца з атракцыёна для турыстаў у сапраўдны транспарт! Сапраўдны, але ж усё ж такі незвычайны. А мо нават і чароўны! Няхай Новы год скончыўся, але напереадзе нас чакаюць вясновыя святы, якім нышыя продкі надавалі чароўны, сакральны сэнс. Масленіца і Гуканне вясны.

Свята паўсюдна чакалі з вялікай нецярплівасцю. Гаспадарчы і земляробчы сезон яшчэ не пачаўся і таму ўсе з задавальненнем гулялі на Масленіцу. Гэты тыдзень быў напоўнены святочнымі абрадавымі дзеяннямі, частаваннем, гульнямі і забавамі. Усе чакалі цёплай пары і сваімі дзеяннямі нібыта “выганялі” зіму.

Сама назва свята сведчыць аб перавазе малочных страў у гэты перыяд. Галоўная ежа на Масленіцу – масла, сыр, і канешне, бліны: жытнія, пшанічныя, грэчневыя, з маслам, з смятанай, з мёдам. Многія даследчыкі традыцыйнай культуры галосна гавораць, што бліны – гэта сімвал сонца. І што ужыванне такой сімвалічнай стравы паспрыяе набліжэнню вясны.

Але пры чым тут вузкакалейкі, запытаецеся вы? Тады заглянем глыбей у сакральны свет нашых продкаў!

У суботу і нядзелю моладзь каталася на канях, упрыгожаных стужкамі, званочкамі і шамкамі. Усюды гучалі песні, якія ўсхвалялі Масленіцу. На Масленіцу ездзілі на конях за вёску. Лічылася, чым далей ад’едзе моладзь ад сваёй вёскі, тым даўжэй вырасце лён у наступным годзе, тым лепшымі будуць каноплі.

Спадзяемся зараз вам стала зразумела, на якіх сталёвых канях мы вам прапануем пракаціцца? А разам з тым паспрыяем падаўжэнню далгунца і палепшым стаўленне да канопляў у тутэйшым грамадзтве.

Дык вось, у гэты дзень наш утульны маленечкі цягнічок прывязе сваех пасажыраў на святочную масленічную паляну!

На нашай паляне вас будзе чакаць сапраўдны музэй самай разнастайнай вузкакалейнай тэхнікі! Для вас будзе працаваць вагон-блінная, дзе вас пачастуюць галоўным сымбалям гэтага вясновага свята, вагон-відэасалон, дзе вы зможаце пазнаёмица з нашай калекцыяй архіўнага відэаматэр’ялу, прысвечанага вузкакалейкам, а сапраўдная чыгуначная платформа выступіць у якасці сцэны для нашых музыкаў! Таксама вы ўбачыце шэраг іншай цікавай тэхнікі.

Уся гэтая экспазіцыя зробіцца фонам для нашых галоўных забавак – традыцыйных беларускіх абрадаў гукання вясны, гульняў і майстар-класаў па танцах! А каб дадаць весялосць з намі будуць музыкі і “жывы гук”.

Каб вы канчаткова не разгубілі ўсе сілы падчас гульняў і весялосці, акрамя бліноў у “вагоне-рэстарацыі”, вас чакае сапраўдная палявая кухня і пахучы глінтвейн са стогадовага дравяного самавара!

Падрабязней
+375 (29) 509-19-42 

Дата обновления: 17 февраля 2020

Как добраться

Похожие мероприятия
Подробнее
Праздник
  • 19 сентября
120 км от Минска Копыль
Бесплатно
Подробнее
Праздник
  • 18 октября - 20 октября
25 км от Минска, Силичи, РГЦ «Силичи»
Подробнее
  • 13 сентября
в Минске
  • отдохнуть всей семьёй
Бесплатно
Подробнее
  • 1 июля
65 км от Минска Узда
  • бесплатно развлечься
  • отдохнуть всей семьёй
Контактная информация
Подписка на горящие туры
  • Узнавайте о скидках первыми
  • Ориентируйтесь в текущих ценах на отдых
  • Помогите друзьям получить скидку
Подписка на горящие туры
  • Месяц отдыха
  • Пожалуйста, включите вайбер, прежде чем нажать кнопку "Подписаться"