Жураўлі і журавіны Міёрскага краю 2019

Праздник
  • 230 км от Минска,
  • 190 км от Витебска
Праздник Жураўлі і журавіны Міёрскага краю 2019
Бесплатно
15 сентября 2019
Мероприятие уже прошлоПосмотрите актуальные события.
  • бесплатно развлечься
  • научиться новому
  • отдохнуть всей семьёй
  • отдохнуть с детьми
  • послушать музыку

Описание

15 верасня 2019 г. у г. Міёры Віцебскай вобласці адбудзецца экалагічнае свята “Жураўлі і журавіны Міёрскага краю”, якое стала ўжо традыцыйным для рэгіёна і пройдзе ўжо ў сёмы раз.

Менавіта ў гэты час, у верасні, распачынаецца сезон збора карысных ягад – журавінаў, запасамі якой багатая Міёршчына. І кожны год больш за 4000 серых жураўлёў і дзясяткі тысяч гусей розных відаў спыняюцца на адпачынак на мясцовым балоце Ельня падчас восеньскай міграцыі. Таму ўжо традыцыйна госці свята змогуць пачаставацца журавінамі і журавінавымі стравамі, а таксама паўдзельнічаць у назіранні за жураўлямі.

У гэтым годзе свята набыло новы імпульс для развіцця – яно стала часткай вялікага праекта “Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці”. Праект рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза і скіраваны на паляпшэнне жыцця жыхароў Міёршчыны на аснове рэлізацыі прынцыпаў устойлівага развіцця рэгіёна. Па словах намесніцы старшыні Міёрскага райвыканкама А. У. Шалонькі, “дзякуючы Праекту і святу, госці атрымаюць выдатную магчымасць “пакаштаваць на смак” гасціннасць і таленавітасць жыхароў Міёрскага краю. Акрамя гэтага, падчас свята будзе запачаткавана цікавая ініцыятыва − стварэнне унікальнага Музея жураўлёў і журавінаў, экспанаты для якога будуць сабраныя высілкамі мясцовых жыхароў і ўсіх жадаючых”.

Пачатак свята ў 11.00, афіцыйнае адкрыццё – ў 13.00.

Месца правядзення – гарадскі парк “Паўвостраў”, г. Міёры.

Насычаная праграма свята уключае ў сябе конкурс і прэзентацыю “Жураўліны кірмаш-2019” сярод сельскіх падворкаў Міёрскага раёна, выступленні творчых калектываў Міёршчыны і гасцей з Латвійскай Рэспублікі. Упершыню на сцэне гарадскога парка “Паўвостраў” выступіць фольк-гурт PAWA.

Адметнасць свята – магчымасць разам з грамадскай арганізацыяй “Ахова птушак Бацькаўшчыны” і арнітолагамі паназіраць за жураўлямі і пабываць на экасцежцы на балоце Ельня.

А таксама гасцей чакаюць шматлікія майстар-класы для дзяцей і дарослых, дэгустацыі, інтэрактыўная фотазона, праца пляцоўкі ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, Праектнай пляцоўкі, мабільны планетарый, квесты, экашопінг і шмат-шмат іншых цікавостак!

 “Жураўлі і журавіны Міёрскага краю” – свята як мінімум – 5 у адным! 

  • яднанне з прыродай (прайсціся па балоце Ельня і паназіраць за жураўлямі)
  • адпачынак у добрай кампаніі на вясёлым свяце
  • умацаванне фізічнага стану (дзякуючы гаючаму паветру і “эліксіру здароўя”  – журавінам)
  • эканамічная выгода: шопінг на кірмашы майстроў
  • новыя ўражанні і сюрпрызы!

Шчыра запрашаем!

Падрабязную праграму свята глядзіце ніжэй.

Кантактная асоба – Надзея Дударонак, мясцовы каардынатар праекта, 

+375 33 370 99 16, mioryproekt@tut.by

Праграма экалагічнага свята “Жураўлі і журавіны Міёрскага краю” 

9-14 верасня

  • экалагічны тыдзень “Чароўны край малой Радзімы” (установы адукацыі Міёрскага раёна);
  • конкурс на лепшага здатчыка журавінаў.

10 верасня

Паседжанне клуба маладой сям’і “Жураўлінаю сцежкай”.

14 верасня

  • урачыстая рэгістрацыя шлюбу “Жураўлінае вяселле” (каля скульптуры “Жураўліная вернасць”, г. Міёры, плошча Леніна, 14);
  • урачыстае вітанне “Жураўліная вернасць” (каля скульптуры “Жураўліная вернасць”);
  • міжраённы турнір інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?” на кубак старшыні Міёрскага раённага выканаўчага камітэта (Міёрскі раённы Дом культуры);
  • адкрыты кубак раёна па валейболу сярод жаночых каманд (Міёрская ДЮСШ);
  • конкурс “Смак журавінаў” (па збору журавінаў) сярод прафсаюзных аб’яднанняў і жадаючых.

15 верасня

09.30 – семінар “Міжнароднае супрацоўніцтва як інструмент устойлівага развіцця Міёрскага раёна” (малая зала Міёрскага раённага выканаўчага камітэта).

Гарадскі парк:

11.00 – адкрыццё выставы-продажу вырабаў народных майстроў “Жураўліная скарбонка” з правядзеннем майстар-класаў;

12.00 − выступленне калектываў г. Даўгаўпілса і Крустпілскага краю (Латвійская Рэспубліка);

11.00 – 13.00 – конкурс “Жураўліны кірмаш-2019” сярод сельскіх падворкаў Міёрскага раёна;

11.00 – 15.00 – прэзентацыя сельскіх падворкаў;

13.00 – урачыстае адкрыццё свята, узнагароджанне пераможцаў раённых конкурсаў: 

− па добраўпарадкаванню;

− сярод сельскіх падворкаў;

− па збору журавінаў і лепшых здатчыкаў журавінаў;

− захавальнікаў Ельні;

− “Гатуем з журавінаў разам” (ад раённай газеты “Міёрскія навіны”).

14.00 – тэатралізавана-канцэртная шоу-праграма “Жураўліная нота”;

16.30 – канцэртная праграма фольк-групы “PAWA”;

22.00 – святочная тэматычная дыскатэка “Жураўліны опэн-эйр”.

Цягам дня:

Прэзентацыя пляцоўкі Грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”:

  • работа інфармацыйнага стэнда (інфармацыя пра працу ў межах Праекта “Разам для грамады і прыроды: Міёрскі раён”, пра тэрыторыю Рэспубліканскага ландшафтнага заказніка “Ельня”, пра дзейнасць арганізацыі);
  • назіранне за жураўлямі (кожную гадзіну адпраўленне аўтобуса ад Гарадскога парку, работа арнітолагаў на полі, запіс на экскурсію, суправаджэнне экскурсіі);
  • экскурсіі па экасцежцы (суправаджэнне спецыяліста);
  • інтэрактыўная фотазона “Жураўлі і журавіны − 2019” і майстар-клас для дзяцей;
  • майстар-клас “Адчуй сябе жураўлём”;
  • тэматычны аквагрым;
  • тэматычны “Жураўліны квэст”;
  • выраб эка-сувеніраў.
  • Праектны офіс прапануе: 
  • работа інфармацыйнага стэнда (інфармацыя пра Праект “Разам для грамады і прыроды: Міёрскі раён”);
  • майстар-клас па пляценню з траў;
  • роспіс пернікаў з выявамі журавінаў і жураўлёў;
  • продаж расады садовых журавінаў і дурніц (галубікі);
  • акцыя “Фотасушка “Гісторыя свята “Жураўлі і журавіны Міёрскага краю”;
  • акцыя “Створым музей разам” (пачатак фарміравання калекцыі будучага Музея журавінаў і жураўлёў);
  • продаж сувенірнай прадукцыі.

Таксама вас чакае:

  • работа прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь з прэзентацыяй-дэгустацыяй і продажам прадукцыі;
  • продаж журавінаў “Менш пластыка – больш журавінаў”;
  • выстава экалагічнай літаратуры “Журавель-асветнік” (ад Міёрскай цэнтральнай бібліятэкі і Сектара спорту і турызму Міёрскага раённага выканаўчага камітэта);
  • выстава краязнаўцы Вітольда Ермалёнка “Малая Радзіма пачынаецца з зямлі”;
  • дзіцячая гульнёвая праграма “Вясёлы жураўлік”;
  • работа моладзевай арт-пляцоўкі “Пакаленне NEXT” – квэст “Мой горад”, конкурсная праграма для моладзі;
  • экапляцоўка “Новае жыццё ў абмен на крышачкі”;
  • “Як стварылася планета Зямля” (фільм, работа мабільнага планетарыя);
  • “Журавель запрашае” (бясплатнае наведванне і экскурсійная праграма па візіт-цэнтру “Ельня”, г. Міёры, вул. Кірава, 4а).
Дата обновления: 6 сентября 2019

Как добраться

Похожие мероприятия
Подробнее
в Минске, г. Минск, пр-т Независимости, 25
  • отдохнуть всей семьёй
  • отдохнуть с детьми
  • сходить на выставку
  • научиться новому
От 6,00 USD
Подробнее
Музей Лего Las Legas
Выставка
  • 1 декабря - 1 января
в Минске, пр-т Победителей, д.133А
  • отдохнуть всей семьёй
  • отдохнуть с детьми
  • сходить на выставку
От 4,00 USD
Подробнее
Экспириментус
Выставка
  • 1 января - 1 января
в Минске, ТРЦ PALAZZO Минск, ул.Тимирязева 74а (3 уровень)
  • сходить на выставку
  • отдохнуть всей семьёй
  • отдохнуть с детьми
От 5,00 USD
Подробнее
Интерактивный Музей музыки
Выставка
  • 1 января - 1 января
в Минске, ул. Кирилла и Мефодия, 8 (2й этаж) / Зыбицкая, 23 (вход с Каретного дворика) (м.Немига/Октябрьская)
  • отдохнуть всей семьёй
  • сходить на выставку
  • послушать музыку
Контактная информация
Подписка на горящие туры
  • Узнавайте о скидках первыми
  • Ориентируйтесь в текущих ценах на отдых
  • Помогите друзьям получить скидку
Подписка на горящие туры
  • Месяц отдыха
  • Пожалуйста, включите вайбер, прежде чем нажать кнопку "Подписаться"

Политика конфиденциальности

Сайт Holiday.by использует файлы cookie для хранения и / или доступа к информации на устройствах и обработки личных данных, включая уникальные идентификаторы, информацию об устройстве и информацию о ваших шаблонах просмотра. Используя сайт Holiday.by, вы соглашаетесь с использованием файлов cookie и Политикой конфиденциальности.

Принять