23 снежня 2017 года на тэрыторыі музейна-гістарычнага комплексу Дудуткі адбудзецца свята, прысвечанае традыцыйнаму святкаванню Каляд ў Беларусі.

Каляды - адно з самых старажытных святаў нашых продкаў, цесна звязанае з сонечным цыклам. З прыходам хрысціянства прымеркавана да рэлігійнага сьвята Нараджэння Хрыстова. Лічылася, што першы дзень Каляд (23 снежня па новым стылі) супадае з момантам, калі дзень пачынае павялічвацца, ноч скарачацца і справа паволі ідзе да вясны.

Адзначаліся Каляды на працягу 12 дзён. У гэты перыяд было прынята абмяжоўваць сябе ў фізічнай працы, збірацца ўсёй сям'ёй за адным сталом, весяліцца, вадзіць карагоды, калядаваць. Традыцыйным і абрадавым пачастункам лічылася куцця - пшанічная каша з рознымі дадаткамі (мёдам, цукрам, арэхамі і інш).

Асноўныя мерапрыемствы і пляцоўкі свята.

Плошча перад сыраварняй - галоўная танцавальна-музычная пляцоўка.

На пляцоўцы перад гасцямі свята будзе разыграна музычна-тэатральнае прадстаўленне з удзелам музычных калектываў «Яварына», «Жывіца», «Фламея». А таксама гледачоў чакае знаёмства з традыцыйным абрадам калядавання і мноства іншых сюрпрызаў.

• Этнаграфічная галерэя.

У сценах галерэі адбудзецца знаёмства гасцей свята з традыцыйным беларускім тэатрам "Батлейка", а таксама ўсе наведвальнікі змогуць паслухаць традыцыйныя калядныя спевы ў харавым выкананні і прыняць удзел у майстар класе па роспісу навагодніх цацак.

• Інтэрактыўныя зоны - усе жадаючыя змогуць прыняць ўдзел у вясёлых Калядных забаўках - паскакаць у мяшках і камандных штанах, перамагчы ў спаборніцтвах па Калядным кёрлінгу, пастраляць з лука.

• Вуліца майстроў - вырабы традыцыйных рамесных майстэрняў: каваныя вырабы і ўпрыгажэнні, посуд і ганчарныя вырабы, вырабы з лёну, традыцыйнае адзенне, сувеніры ды iнш.!

• Шацёр варажэі, у якім кожны госць свята зможа атрымаць персанальнае прадказанне на будучы год.

• Пачастунак традыцыйнай КУЦЬЦЁЙ і шмат іншага.

Пачатак мерапрыемстваў а 12 гадзiне 23 снежня ў музейным комплексе «Дудуткі»

Музейна-гістарычны комплекс Дудуткі 

Подпишись на Holiday.by!

Только отборные материалы в наших каналах