У мястэчка, так багатае на этнічныя рэлігійныя супольнасці, «Край|BY» яшчэ не зарульваў! І гэта і ў без таго шматкультурнай Беларусі! Сёння тут дзейнічае касцёл, праваслаўная царква, мураваная стараверская малельня і мячэт беларускіх татараў. А даўней існавалі пратэстанскі збор і некалькі юдэйскіх малітоўных дамоў.

Запрашаем у падарожжа на самы край Беларусі — у мястэчка Відзы!

«Край|BY» — серыя фільмаў, у якіх шчыра, з гумарам і ў рэжыме тач-скрын Павал Харланчук і Вірус беларушчыны, які завёўся ў студыйным камп’ютары, расказваюць пра беларускія мясціны, у якія варта вяртацца зноў і зноў. Другі сезон мультымедыйнага праекта прадстаўляюць супольна Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны і Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!». Захапляльныя таямніцы і цікавосткі збірае для ўсіх нас творчае аб’яднанне «ПАН-студыя».

Інтэрактыўная мапа Беларусі на Holiday.by

Таксама чытайце:

Беларусь глазами местных. В объективе Гродненская область

Подпишись на Holiday.by!

Только отборные материалы в наших каналах