Напачатку прыгожай залатой восені беларусы традыцыйна падводзілі вынікі ўраджайнага года. Запрашаем стаць часткай старажытнай урачыстасці нашых продкаў: узяць удзел у гучным і ўтульным абрадзе БАГАЧ, далучыцца да шэрагу традыцыйных майстар-класаў ад рамеснікаў, патанчыць і паспяваць у суправаджэнні жывой музыкі, пачаставацца найсмачнейшымі стравамі мясцовай кухні і іншае.
23 верасня свята восені - Багач! Сустракайце доўгачаканую і насычаную ПРАГРАМУ*
12.00 Аглядная экскурсія па музеі і вуліцы майстроў;
13.00 Адкрыццё свята: частаванне дукорскай гарэлкай, гульні і забаўкі ад Вядоўцы;
13.30 Абрад "Багач" пры ўдзеле гасцей;
14.00 Майстар-клас па традыцыйных танцах у суправаджэнні беларускіх музычных інструментаў;
14.40 Традыцыйныя спевы і музыка;
15.10 Забаўкі і падарункі ад вядоўцы;
15.30 Фрагмент вясельнага абрада – збіранне нявесты;
15.40 Народныя гульні і танцы ў суправаджэнні жывой музыкі;
16.10 Традыцыйныя спевы і музыка;
16.50 Частаванне беларускімі стравамі, закрыццё свята.
Таксама ўдзельнікаў свята чакаюць БЯСПЛАТНЫЯ:
- майстар-клас па выцінанцы, ткацтву, вышыўцы
- майстар-клас па гатаванні стэйка па-радзівілаўскі
- міні-лекцыя ад майстра музычных інструментаў
- забаўляльныя зоны актыўнасці
- частаванне традыцыйнамі стравамі і шмат іншага!
ЛАДЗIМ КОНКУРС на самы вялікі ГАРБУЗ! Той, хто прывязе сапраўднага волата сярод гарбузоў, атрымае ЛIТРОВУЮ бутэльку Дукі.
*у праграме магчымы змены
Дата обновления: 15 сентября 2023