24 верасня Дукорскі маёнтак традыцыйна запрашае на свята Багач.
Далучайцеся да святкавання традыцыйнага восеньскага свята. Разам з намі можна стаць удзельнікам старадаўняга абраду Багач, паўдзельнічаць у майстар-класах па танцах, пазнаёміцца з традыцыйнымі рамёствамі, паслухаць музыкаў, пачаставацца беларускімі стравамі.
ПРАГРАМА СВЯТА*
12:00 – Адкрыццё свята;
12:30 – Забавы ды гульні ад музыкаў Дукорскага маёнтка;
13:00 – Абрад "Багач";
13:30 – Выступ і майстар-клас па традыцыйных танцах;
14.00 – Канцэрт-лекцыя пра музычную культуру Беларусі;
15.30 – Фрагмент вясельнага абрада – збіранне нявесты;
16:00 – Майстар-клас па традыцыйных танцах;
16:00 – Забавы ды гульні ад музыкаў Дукорскага маёнтка;
17:00 – Музычны падарунак для гасцей маёнтка;
18:00 – Закрыццё свята.
Таксама гасцей свята чакаюць бясплатныя:
- майстар-клас па выцінанцы ды саломапляценню,
- майстар-клас па разьбе з дрэва,
- майстар-классы ад ганчароў,
- майстар-класс па сыраварству
- забаўляльныя зоны актыўнасці,
- частаванне традыцыйнамі стравамі
*у праграме магчымы змены
Даведкі па тэлефонах +375 (44) 707-77-64,+375 (33) 357-77-64
а таксама на сайце dukora.by.