Запрашаем на забаўляльна-анімацыйную праграму «Гуканне Вясны».
Заканчваецца доўгі працоўны тыдзень, а гэта значыць, што зноў прыйшла пара сабраць блізкіх і накіравацца ў "Вялікае Княства Сула", каб гукаць вясну разам: забаўляць дзяцей, спяваць песні, удзельнічаць у інтэрактывах і народных гульнях з сульскімі вясніцамі, сустракаць мядзведзя з падарункамі, правесці абрад гукання вясны і пачаставацца блінным сонцам, спечаным надвухмятровай патэльні, з духмянай гарбатай.
Пачатак у 13:00.
14.00 – Урачыстае адкрыццё на цэнтральнай пляцоўцы і вітанне гасцей
14.10 – 14.35 – Беларускія народныя песні ад сульскіх музыкаў
14.35 – 15.05 – Iнтэрактывы ад вядоўцы
15.05 – 15.25 – Беларускія народныя гульні з сульскімі вясніцамі
15.25 – 15.45 – Iнтэрактывы ад вядоўцы
15.45 – 15.55 – Развітанне з зімой, распальваем ачышчальнае вогнішча
15.55 – 16.25 – Абрад гукання вясны (Усім светам клічам вясну)
16.25 – 16.30 – Абуджэнне мядзведзя
16.30 – 17.00 – Гатуем бліннае сонца з духмянай гарбатай
17.00 – 17.15 – Частаванне блінам з гарбатай.
ТАКСАМА:
Больш за 25 музеяў (пачатак кожнай паўгадзіны ў іх праводзяцца кароткія аглядныя экскурсіі), аглядныя экскурсіі па тэрыторыі парка гісторыі - у 14.00 і 16.00.
Дэгустацыі, катанне на брычцы, удзел у майстар-класах, прагляд спектакля Батлейкі.
* У праграме магчымы змены
Няма абмежаванняў па ўзросту: 0+
Дата обновления: 23 марта 2022