21 верасня ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту будзе праходзіць культурна-масавае мерапрыемства "Дзень каваля", прысвечанае народнаму рамесніцтву - кавальству.
Каваль быў адным з самых паважаных людзей на вёсцы, цяжка ўявіць сабе сялянскі побыт і працу без каваных рэчаў. Пра кавалёў у народзе казалі так: “ у каваля што не стук - то грыўня”, “каваль б'е – каваліха пяе". Але пры гэтым да кавалёў ставіліся з пэўнай асцярогай, бо лічылася, што яны з нячыстай сілай водзяцца!
Запрашаем усіх жадаючых наведаць наша мерапрыемства, на якім вы зможаце ўжывую ўбачыць працу каваля, майстэрскае ўмельства апрацоўкі жалеза на агні!
Запрашаем іншых рамеснікаў да ўдзелу ў мерапрыемстве “Дзень Каваля”!
Вас чакае:
• Інсцэніроўка казкі “Каваль Вярнідуб”;
• Кавальскі гарадок;
• Канцэртная праграма;
• Паказ відэа пра кавалей і іх рамяство;
• Рыцарская пляцоўка;
• Выстава кузнечных вырабаў;
• Традыцыйныя гульні і танцы;
• Майстар-класы.
Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
- палятаць на мотадэльтаплане (пры добрым надвор’і);
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэррыторыі музея;