Вясну ўсюды і заўсёды чакалі. Яна адыгрывала важную ролю ў земляробчым календары нашых продкаў. Чакалі цяпло і сонца. З прыходам гэтай пары года беларусы звязвалі розныя магічныя дзеянні і рытуалы.
“Гуканне вясны”- адно з самых лірычных, прыгожых і магічных святаў у Беларусі. Нашы продкі пачаткам года лічылі вясну – пару сапраўднага абуджэння прыроды і надзей чалавека на лепшае жыццё. З першымі павевамі цяпла чалавек пачынаў кароценькімі песнямі-вяснянкамі клікаць вясну, прылёт птушак. Жанчыны выпякалі з цеста птушак. Вечарамі раскладалі вогнішчы, спявалі ля іх гукальныя вяснянкі і вадзілі карагоды.
У Дудутках вас чакаюць:
• Гукальныя спевы
• Вясновыя карагоды
• майстар-класы па вырабу “жаваронкаў”
• выступленні музычных і фальклорных калектываў