Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! сумесна з аператарам мабільнай сувязі velcom распачаў конкурс “Еўропа ўнутры Беларусі”.

Спрачацца з тым, што Беларусь – частка Еўропы, не варта. Гэта факт. А вось тое, што Еўропа сустракаецца на кожным кроку, у кожнай дэталі Беларусі, ведае не кожны. Менавіта таму Трэці фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! супольна з самым еўрапейскім з усіх беларускіх мабільных аператараў, кампаніяй velcom, заснаваў конкурс “Еўропа ўнутры Беларусі”.

Конкурс пакліканы завастрыць увагу беларускай грамадскасці на тым, што Беларусь – еўрапейская краіна, і пацверджанні гэтаму можна знайсці ў кожнай дэталі.

Пакажы, дзе ты бачыш Еўропу ў сваім штодзённым жыцці. Дашлі на конкурс ідэю, якая б магла засведчыць, што Беларусь – еўрапейская краіна.

Любіш здымаць, добра пішаш тэксты ці маеш іншыя карысныя ўменні? Пакажы Еўропу ў Беларусі так, як ты хочаш і пры дапамозе тых сродкаў, якія маеш.

Удзельнікі конкурсу павінныя даслаць у любой зручнай для іх форме (малюнак, тэкст, фотаздымак, калаж, постар, інфаграфіка і г.д.) ідэю, якая б паказвала Беларусь як еўрапейскую краіну. Пры гэтым на першым месцы павінная быць ідэя, а на другім – якасць прадукту.

У дасланых на конкурс работах не павінна быць тыповых культурных і грамадскіх штампаў.

На конкурс прымаюцца работы ад адной асобы. Работа павінная быць запампаваная на сайт Фестывалю AD.NAK! да 11 чэрвеня 2012 года.

Па заканчэнні конкурсу журы выбірае 3 найлепшыя праекты, якія ўзнагароджваюцца статуэткамі фестывалю, а таксама прызамі ад кампаніі velcom – смартфонамi Samsung Galaxy Young.

Нагадаем, што Трэці Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! трэці раз расчыніў свае дзверы для ўдзельнікаў конкурснай праграмы 27 красавіка і пачаў прыём працаў да ўдзелу ў намінацыях і конкурсах Фестывалю.

Дэдлайн прыёму працаў – 11 чэрвеня. Удзел у Фестывалі БЯСПЛАТНЫ. Кульмінацыяй Фестывалю стане Вялікі фестывальны дзень, які пройдзе 5 ліпеня. Адукацыйная праграма Фестывалю будзе складацца з серыі майстар-класаў беларускіх і замежных прафесіяналаў у галіне рэкламы, а завершыцца дзень цырымоніяй узнагароджання пераможцаў.

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся ў аргкамітэт Фестывалю AD.NAK!: Тэл.: (29) 177-0121, 755-1434, (25) 978-9787, E-mail: adnak@budzma.org.

Подпишись на Holiday.by!

Только отборные материалы в наших каналах