Грамніцы заўсёды ўспрымаліся, як дзень сустрычы зімы і лета. Таму ўжо з пачатку лютага ў некаторых рэгіенах Беларусі пачынаюць спяваць вяснянкі. Мы таксама зробім гэта ў музеі 15 лютага.

Грамніцы – дзень сустрэчы зімы з летам, свята свечкі і «жывога агню», што, паводле язычніцкіх вераванняў, абараняе чалавека ад злых духаў. Адно з нерухомых свят народнага календара, якое адзначаецца 2 лютага ў каталікоў, 15 лютага – у праваслаўных вернікаў.

Толькі ў нас вы зможаце паглядзець, як святкавалася гэта традыцыя на Беларусі, даведаецца, навошта людзі захоўвалі грамнічныя свечкі на працягу года, пачуць першыя веснавыя песні і павадзіць карагоды каля вогнішча!

Вас чакае:

  • расповяд аб святкаваннi грамнiц;
  • майстар-клас па вырабу грамнічнай свечкі;
  • частаванне гарбатай з зёлак;
  • конкурсы;
  • беларускія народныя забавы і танцы;
  • карагоды, спевы каля вогнішча.

 Падрабязная праграма 

Подпишись на Holiday.by!

Только отборные материалы в наших каналах