Гарбузы і слімакі Новага Поля
Свята вёскі (Новае Поле, Гаранскі сельскі Савет, Мінскі раён)
22 верасня 2018 г.  (12:00-17:00) упершыню пройдзе свята в. Новае Поле “Гарбузы і слімакі Новага Поля”.
Арганізатары – група ініцыятыўных жыхароў пры падтрымцы Гаранскага сельскага Совета
Запрашаюцца прадстаўнікі:
- Мінскага раённага выканаўчага камітэта,
- мясцовых органаў улады і кіравання,
- некамерцыйных арганізацый, 
- грамадскасці,
- устаноў адукацыі,
- бізнесу Мінскага раёна і навакольных вёсак.

Мэта свята: 
адзначыць Год малой радзімы,
садзейнічаць арганізацыі вольнага часу,  стварэнню суграмадзянскіх, таварыскіх, прыязных адносін паміж жыхарамі, 
знаёмству з гісторыяй вёскі, 
магчымасці пазнаёміцца з новымі людзьмі, 
актывізацыі пошуку таленавітых людзей – жыхароў вёскі.

Мерапрыемствы ў час правядзення свята:
- вітанне запрошаных і жыхароў вёскі;
- узняцце сцяга вёскі (фірменны сцяг з лагатыпам Новага Поля);
- правядзенне конкурсаў:
“Самы-самы (вялікі–маленькі–прыгожы–недарэчны) гарбуз”,
пошук кулінарнага брэнда Новага Поля “Лепшая страва” (у выглядзе слімака);
- работа журы,
- музычны блок (40 хвілін), выступленне мастацкага калектыву,
- узнагароджанне пераможцаў конкурсаў (фірменныя майкі і сумкі з лагатыпам вёскі),
- дэгустацыя кулінарных страў,
- музычны блок (30 хвілін), выступленне мастацкага калектыву,
- майстар-клас па беларускіх танцах,
- гонкі слімакоў,
- завяршэнне свята (вітанне ўдзельнікаў, агульнае фота жыхароў).
Праца зон адпачынку:
- майстар-клас па стварэнню лялькі-матанкі;
- майстар-клас аматараў малюнкаў “Мая вёска Новае Поле”;
- дзіцячы квэст “Прайдзі і знайдзі” (5 заданняў);
- фотавыстава “Гісторыя і сучаснасць Новага Поля”;
- выстава работ мастака Уладзіміра Церашчука;
- “Куфар” (ярмарка-абмен рэчамі, садавіной, гароднінай і насаджэннямі).
Пачатак у 12 гадзін.
Уваход вольны.

Подпишись на Holiday.by!

Только отборные материалы в наших каналах