«Дукорскі маёнтак» запрашае сяброў на фэст традыцыйнай культуры «Багач», якi адбудзецца ўжо 23 верасня. У праграме мерапрыемства – традыцыйныя спевы і танцы, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.

Падрабязная праграма фестывалю традыцыйнай культуры:

  1. 12:00 – Адкрыццё фестывалю, знаёмства з удзельнікамі фэсту
  2. 12:30 – Абрадавая дзея “Багач” (разам з “Студэнцкім этнаграфічным таварыствам”)
  3. 13:00 – Фальклорны канцэрт (з удзелам “Студэнцкага этнаграфічнага таварыства”)
  4. 13:30 – Майстар-клас па народных танцах (з удзелам “Студэнцкага этнаграфічнага таварыства)
  5. 14:00 – Выступленне калектываў Клецкага рэгіёну
  6. 15:00 – Выступленне калектываў Хойніцкага рэгіёну
  7. 16:00 – Майстар-клас па старадаўніх танцах ад калектыва Дукорскага маёнтка
  8. 16:30 – Выступленне калектываў Асіповіцкага рэгіёну
  9. 17:00 – Закрыццё фестывалю

Таксама падчас фестывалю вас чакаюць дэгустацыя традыцыйных блюд, народныя забавы, стральба з лука/арбалета, кіданне тапароў і суліц, вяровачны гарадок i катанне на брычцы. Пачатак свята запланаваны на 12.00, канец – на 17.00. Уваход платны.

У народным календары "Багач" прымеркаваны да заканчэння збору ўраджая і першаму запальванню хатняга агменю, што прыносіць у дом багацце і шчасце. Сачыце за абвесткамі і да сустрэчы на свяце!

«Дукорский маёнтак»: десять причин посетить современное место с древней историей и самогоном

Достопримечательности Беларуси

Подпишись на Holiday.by!

Только отборные материалы в наших каналах