Вандраваць любяць усе. Праўда, некаторыя пра гэта пакуль не здагадваюцца. І для актыўных вандроўнікаў, і для патэнцыйных культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» і Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны распачынаюць другі сезон праекта «Край|BY» і прапануюць вандраваць… online!

І найперш накіруемся да найбуйнейшага возера краіны і пазнаёмімся з фантастычнымі фактамі з гісторыі Нарачаншчыны. Дзе шукаць на сучаснай мапе Малы Мядзел? І як за 5 гадоў мясцовыя жыхары 6 разоў змянілі грамадзянства? Жадаеце адкрыць штосьці новае ў добра нібыта вядомым? У гэткім разе нам з вамі ў адзін бок!

Беларускі край прыхаваў ад нас процьму маляўнічых мясцінаў, яскравых гісторый і захапляльных легендаў! Адшукайма іх разам!

Ад 11 жніўня і кожны аўторак вас чакае online-падарожжа ў свет таямніцаў, інтрыгаў і цікавостак, якія захоплена збірае для ўсіх нас творчае аб’яднанне «ПАН-студыя».

«Край.BY» — серыя фільмаў, у якіх шчыра, з гумарам і ў рэжыме тач-скрын Павал Харланчук і Вірус беларушчыны, які завёўся ў студыйным камп’ютары, расказваюць пра беларускія мясціны, у якія варта вяртацца зноў і зноў. Другі сезон мультымедыйнага праекта прадстаўляюць супольна Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны і Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!».

Інтэрактыўная мапа Беларусі на Holiday.by

Таксама чытайце:

Русские в Минске: «Спорим, я на белорусском все пойму?»

Подпишись на Holiday.by!

Только отборные материалы в наших каналах