У апошні тыдзень кастрычніка мы будзем пераходзіць на зімовы рэжым: максімум рухаў - каб не змёрзнуць, шмат файнай музыкі - каб сэрцайка сагрэць. Сапраўдная тэрапія цяпла ад Holiday.by!

Пачнем з “маленькага жыцця” - тэатра. У суботу тэатр драматургіі запрашае прыхапіць сваіх (можна і суседскіх) дзетак ды завітаць на спектакль “Воўк-мараплавец”. Быў воўк марскі, а пад пенсію патрапіў у лес. І хочацца яму шчырых адносінаў з усім светам, хочацца ніколі больш не займацца бандытызмам ды зноў на мора! Незвычайная гісторыя пра тое, як воўк і заяц сталі лепшымі сябрамі, чакае гледачоў 26-га кастрычніка.

Дзе: Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі (вул. Крапоткіна, 44)

Калі: 26 кастрычніка, субота, а 12:00

Квіток: 25.000 руб

Кантакты: +375(17) 385-97-51; +375(29) 154-04-44

Працягласць спектакля 1 гадзіна 20 хвілін.


Распачнуць нашую тэрапію цяпла кастрычніцкія танцы з Сяргеем Выскваркам. У нядзелю спадар Сяргей распачынае танцавальна-навучальны год: народныя побытавыя танцы для ўсіх жадаючых. Падыспань, Лявоніха, Карапет (ён жа Лысы), Полька, Месяц, Кракавяк, Нарэчынька, Яблычка… Усё гэта - толькі верхавіна айсберга. Бярэм зручны абутак ды едзем вучыцца прыгожым рухам!

Дзе: актавая заля школы №60 (вул. Лібкнехта, 82)

Калі: 27 кастрычніка, нядзеля, пачатак а 14:00

Квіток: 30.000 руб (школьнікам уваход вольны)

Кантакты: +375(25) 905-95-89


Калі нядзеля ў вас ужо распланаваная, мы прапаноўваем альтэрнатыву: любаньскія танцы на Уральскай. Нашы добрыя сябры капела “На Таку” ды клуб традыцыйнага танцу “Сіта” зноў запрашаюць на танцавальную вечарыну. Гэтым разам будзем паўтараць тое, чаму навучыць спадар Выскварка. Не дамо нагам адпачынку!

Дзе: Рэспубліканскі палац культуры імя Н. Ф. Шарко (вул. Уральская, 3)

Калі: 29 кастрычніка, аўторак, пачатак а 19:00

Квіток: 25.000 руб

Кантакты: +375(33) 603-72-52

У 19 год можна зрабіць альбо ўжо многа, альбо яшчэ нічога. Мінская спявачка Паліна Рэспубліка абрала першы варыянт і стала сапраўднай зоркай яшчэ 2 гады таму. Зараз жа Паліну пазнаюць не толькі на абсягах роднай Беларусі, а нават па ўсёй суседцы Украіне! Лірыка, гукі басэтлі, казачная музыка, ды, натуральна, круты клуб. Менавіта такім будзе канцэрт Паліны Рэспублікі ў “Графіці”.

Дзе: паб-клуб “Графіці” (зав. Калініна, 16)

Калі: 30 кастрычніка, серада, пачатак а 19:00

Кантакты: +375(29) 638-44-44; +375(33) 638-44-44; +375(25) 638-44-44


Калі вы ну ніяк не паспяваеце на канцэрт Паліны ў сераду, а пасядзець ва ўтульным “Графіці” вельмі хочацца, альтэрнатывай будзе канцэрт гурта BosaeSonca. У чацвер адбудзецца прэзентацыя акустычнага live-альбома «Адпусці». Музыкі называюць гэтую прэзентацыю “хатняй”, таму мы чакаем ад канцэрту ўтульнасці да шчырасці.

 Дзе: паб-клуб “Графіці” (зав. Калініна, 16)

Калі: 31 кастрычніка, чацвер, пачатак а 19:00

Квіток: 50.000 руб; 60.000 руб

Кантакты: +375(29) 638-44-44; +375(33) 638-44-44; +375(25) 638-44-44


Ведаеце цікавыя мерапрыемствы, якія засталіся па-за гэтым аглядам? Дзяліцеся ў каментарыях!

Подпишись на Holiday.by!

Только отборные материалы в наших каналах