До Фэста экскурсоводов остаётся всего 10 дней и мы продолжаем знакомить вас с экскурсиями, которые можно будет посетить 20-21 апреля абсолютно бесплатно. Мы уже рассказывали вам о самых интересных минских экскурсиях, предлагали поучаствовать в викторине, дабы заполучить местечко в единственной автобусной экскурсии Фэста, а буквально вчера рассказали о спецпроекте Фэста экскурсоводов – экскурсиях для людей с нарушениями слуха, зрения и ограниченными физическими возможностями.

Сегодня же мы покидаем пределы МКАДа и отправляемся в путешествие по регионам Беларуси, которые по примеру белорусской столицы 20-21 апреля проведут свои мини-Фэсты. Более чем в 25 городах Беларуси пройдёт порядка 40 экскурсий. Узнать, будут ли проходить бесплатные экскурсии в вашем городе, вы сможете 14 апреля – именно в этот день появится полный перечень всех экскурсий Фэста экскурсоводов 2013.

А пока что представляем вашему вниманию самые интересные экскурсии, которые пройдут в регионах Беларуси 20-21 апреля. Это и лучшие экскурсии прошлых лет, и экскурсии-новинки этого года. Так что остаётся выбрать интересные экскурсии именно для вас, и не забыть позвать с собой друзей и родных=)

Экскурсія “Віцебск Марка Шагала” з Аленай Арцёмавай.

З праграмы Фэста: “Апынуцца ў атмасферы ўражанняў Марка Шагала ад роднага Віцебска першай чвэрці дваццатага стагоддзя, прайсці вуліцамі ўспамінаў дзяцінства і юнацтва будучага мастака, разам сустрэць яго першае вялікае каханне, першага настаўніка, першага праціўніка, даведацца, чаму два генія не могуць дзяліць адну школу, адзін горад… усё гэта і ня толькі – падчас Віцебскай экскурсіі Алены Арцёмавай “Віцебск Марка Шагала”.

Зорка Марка Шагала адна з самых яркіх на беларускім небе. Прайсціся па месцах, звязаных з мастаком, пачуць малавядомыя (а для большасці – і ўвогуле невядомыя) факты з жыцця і творчасці Марка Шагала, натхніцца і зарадзіцца пазітыўнай энергіяй мастацтва і старадаўняга горада Віцебска – яшчэ не захацелася на гэту экскурсію? Нам – захацелася.

На фота: малюнак Марка Шагала "Аптека в Витебске" (1914 год)

Экскурсія па Оршы “Табе, мой горад, прысвячаецца” з Валерыяй Юркевіч.

З праграмы Фэста: “Аглядная пешаходная экскурсія па Оршы дазволіць пазнаёміцца з гістарычным цэнтрам горада, даведацца пра драматычны лёс Оршы і пабачыць, якім горад быў учора і сёння. Падчас экскурсіі будуць агледжаны былы езуіцкі калегіум, помнік археалогіі - гарадзішча (сэрца горада, якое і дало яму пачатак). Можна будзе даведацца, дзе была першая аптэка, стары банк (які амаль заўсёды заставаўся на тым самым месцы). Удзельнікам экскурсіі цікава будзе таксама даведацца, што Орша ўпершыню ўзгадваецца ў гісторыі ў тым жа годзе, што і Менск (1067), што знакаміты французскі пісьменнік Стэндаль у вайну 1812 года быў інтэндантам Аршанскай акругі і жыў у Оршы. Ды шмат яшчэ якіх цікавых фактаў пачуюць экскурсанты падчас экскурсіі, якую правядзе супрацоўніца Музея гісторыі і культуры горада Оршы Юркевіч Валерыя”.

Заўсёды цікава прыйсці на экскурсію, на якой пачуеш не проста набор фактаў і дат, але і адчуеш, што экскурсавод сапраўды захоплены лёсам месца, пра якое распавядае. Ужо сама назва экскурсіі – “Табе, мой горад, прысвячаецца” – паказвае, што Валерыя любіць свой горад і сваю любоў паспрабуе перадаць падчас экскурсіі і іншым.

Эстафетная экскурсія па Віцебску, якую правядзе група гісторыкаў і экскурсаводаў пры каардынацыі Уладзіміра Булаўскага.

З праграмы Фэста: “Эстафетная экскурсія - адна з самых незвычайных форм экскурсій, якая ўжо была апрабавана падчас Фэста экскурсаводаў у мінулым годзе ў Менску. 21 красавіка такая экскурсія пройдзе ў Віцебску. Асаблівасцю дадзенай экскурсіі будзе тое, што на розных яе этапах распавядаць будуць тыя людзі, якія самі спрычыніліся да адкрыцця цікавых старонак гісторыі горада. Так, напрыклад, на Верхнім замку экскурсантаў чакае расповяд археолага Ігара Цішкіна, які даследваў гэту частку горада, а каля Ніжняга замка даследчыца Таццяна Бубенька, якая вывучае гэты помнік ўжо больш 25 год, распавядзе пра яго. Усяго чакаецца каля дзевяці розных міні-экскурсій па горадзе ад вядомых спецыялістаў віцебскай гісторыі. Дарэчы, арганізатары абяцаюць зрабіць план эстафеты. А гэта значыць, што да яе можна будзе далучыцца з любога этапа”.

Упершыню эстафетная экскурсія ў межах Фэста прайшла ў мінулым годзе ў Менску па праспекце Незалежнасці. У гэтым годзе здзівіць такой экскурсіяй вырашылі віцебскія экскурсаводы. Экскурсія абяцае быць вельмі цікавай, таму не забудзьцеся на зручны абутак і фотаапарат!

Экскурсія “Трышынскія могілкі Брэста” з Мікалаем Мікалаевічам Уласюком.

З праграмы Фэста: “Экскурсія, якая адбудзецца 21 красавіка, пройдзе па самых старых з захаваўшыхся могілак Брэста. Бяруць яны пачатак у 16 стагоддзі ад размешчаных паблізу вёсак Трышын і Шпановічы. Сёння на гэтых могілках можна адшукаць магілы генерал-лейтэнанта Тэльмерчана (першы дырэктар Аляксандраўскага кадэцкага корпуса), пляменніцы мастака Бенуа, вядомага украінскага пісьменніка Аляксея Старажэнка і інш. Экскурсію праводзіць архітэктар-рэстаўратар Уласюк Мікалай Мікалаевіч ("Брестреставрацияпроект")”.

Гэтая экскурсія-навінка Фэста абяцае быць даволі масавай. І самі берасцейцы цікавяцца гэтымі могілкамі, і госці горада. Кажуць нават, што ў Трышынскіх могілак ёсць свой прывід. Ну што ж, праверым!

На фота: Трышынскія могілкі ў Брэсце

“Апошняя экскурсія па вуліцы Валатоўскай у Гомелі?” (у сувязі з магчымым зносам старых дамоў) з Яўгенам Малікавым.

З праграмы Фэста: “Гомель слаўны не толькі палацам Румянцавых-Паскевічаў (18-19 стагоддзі), але і своеасаблівай драўлянай забудовай горада, якая склалася ў другой палове 19 - пачатку 20 стагоддзяў. Архітэктура з разьбяным дэкорам, разнастайнымі ўзорамі аканіц і дзвярэй, не пакіне нікога абыякавым. Адна з такіх прыгожых вуліц Гомеля - Валатоўская. Тым не менш, хуткімі тэмпамі ідзе працэс праектавання па гэтай вуліцы новых дамоў. У выніку, ужо некалькі ўнікальных будынкаў былі знесены. Таму назву экскурсіі прыходзіцца ставіць са знакам пытальніка пасля слова "апошняя". Экскурсію вядзе кандыдат мастацтвазнаўства Малікаў Яўген Раманавіч. Яўген Малікаў адзначае, што сапраўды гэта экскурсія можа стаць апошняй па гэтай вуліцы. Бо ў хуткім часе выгляд яе можа быць зусім іншы”.

Прапусціць, магчыма, апошнюю экскурсію па вуліцы, якая зусім хутка можа знікнуць з карты Гомеля, будзе памылкай. Таму шчыра запрашаем на яе ўсіх гамяльчан і гасцей горада!

На фота: домік па вуліцы Валатоўскай ў Гомелі

Экскурсія “Малавядомыя старонкі гісторыі Крупак і Крупшчыны” з Андрэем Аляхновічам.

З праграмы Фэста: “Падчас экскурсіі экскурсавода-аматара Андрэя Аляхновіча кожны даведаецца, чаму мястэчка называецца Крупкі; як пракаментаваў Рыгор Барадулін палёт касманаўта Кавалёнка; што сказаў уладар мястэчка Караль Свяцкі ў 1918 годзе, ад’язжаючы на чужыну, і якія тэлеграмы дасылаў яго сын у 1960-я гады; аб трагічных падзеях рэпрэсій і вайны з немцамі 1941-1944 гадоў, пра лёсы некалькіх семьяў з Крупшчыны; пра пакручасты лёс пракаветнага камня “Божае Крэсла”; як дзіўна і нечакана адзначаюць Вялікдзень на Крупшчыне і шмат чаго іншага. Акрамя гэтага, кожны патрымае ў руках шляхецкі пярсцёнак 17 стагоддзя і іншыя арыгінальныя экспанаты і здымкі, убачыць сенсацыю 2012 года – каменны ідал (!) і павітае вясну, пачуўшы на свае вушы, як гучаць сапраўдныя свістулькі 19 стагоддзя!”

Хто бы мог падумаць, што ў Крупках так шмат чаго цікавага! Так хочацца патрапіць на яе, але, нажаль, нельга разарвацца і патрапіць на ўсе экскурсіі Фэста=) Таму запрашаем на яе жыхароў Крупак і Крупскага раёну. Абяцаем, што вы паглядзіце на родны горад зусім іншымі вачыма.

Экскурсія па Браславе “Ад сейміка да староства” з Ганнай Базарэвіч і Гальляшам Сялявам.

З праграмы Фэста: “Мы прапануем вашай увазе гэткі Браслаў, якім вы яго ніколі ня бачылі. За некалькі гадзінаў вы здолееце прайсці адразу праз дзясятак стагоддзяў. Вас ахіне свет пракаветнае латгальскае спадчыны, вы пачуеце гукі найстарыжытнейшага беларускага музычнага інструменту, разам з князем Брасам вы абароніце роднае гарадзішча ад захопнікаў, зірнеце на азёры вакол Замкавае гары, якімі яны былі пры Алене і Аляксандры Ягелончыках, перажывеце некалькі войнаў і пабачыце, як мястэчка атрымала магдэбургскае права. А далей нас чакае шпацыр па найстарэйшай браслаўскай вуліцы, дзе мы з вамі здолеем адчуць сінтэз некалькіх культураў 19-20 стагоддзяў, пазнаёмімся са славутым доктарам Нарбутам, дазнаемся хто і калі заклаў цэнтр сучаснага гораду, і чаму нам варта ганарыцца сваім імем “браслаўцы”.

Калі вы збіраецеся адпачыць 20-21 красавіка, прапануем сумясціць прыемнае з карысным! І на прыродзе адпачыць, і на экскурсію цікавую схадзіць! Тым больш, што хутчэй за ўсё ў наступны раз яе пачуць можна будзе толькі праз год на наступным Фэсце.

На фота: Браслаў з Замкавай гары

Экскурсія “Патаемны Нясвіж: чаго не паказваюць турыстам” з Віталем Былем.

З праграмы Фэста: “Стандартны турыстычны набор госця Нясвіжа – касцёл, палац, парк. Часам яшчэ – ратуша ды Слуцкая брама. Але на старадаўніх вулачках горада практычна кожны камень мае, што распавесці. І мы распытаем іх пра князёў і авантурыстаў, уланаў і паўстанцаў, палацы і крамы, прароцтвы і показкі…”

Экскурсія “Лэхаім, Нісовіч! Вандроўка па габрэйскаму Нясвіжу” з Віталем Былем.

З праграмы Фэста: “Больш за тры стагоддзі яны жылі ў Нясвіжы, насілі ярмолкі і лапсердакі, у суботу спяшаліся да сінагог, чыталі Тору, умела майстравалі, спрытна гандлявалі – і раптам зніклі, не пакінуўшы і знаку. Але чым натхняўся “габрэйскі Дзюма?” Як несвіжанін ледзь не стаў цесцем рускага імператара? Хто першы ў горадзе гуляў у футбол? Запрашаем на вандроўку ў свет габрэйскага Нясвіжа-Нісовіча!”

Гісторык і краязнавец Віталь Быль правядзе нават дзве вельмі незвычайныя для Нясвіжа экскурсіі: першую – ў суботу, а другую – ў нядзелю. Абедзьве экскурсіі абяцаюць быць незабыўна цікавымі і пазнавальнымі. А калі яшчэ і з надвор’ем пашанцуе…Эх!

Вот такие разные и интересные экскурсии можно будет посетить уже через полторы недели! Конечно, этими экскурсиями и городами Фэст экскурсоводов не ограничится. За границами этой статьи (но не Фэста) остался Гродно, в котором пройдёт свой полноценный Фэст (аж 10 экскурсий по разным местам города), Полоцк, Новогрудок, Слоним, Островец, Пинск, Давид-городок, Слуцк, Борисов, Могилев, Молодечно и другие города и местечки Беларуси. С полным перечнем всех городов с названиями экскурсий, временем и местом встречи группы можно будет ознакомиться уже 14 апреля вечером. Так что не пропустите!

Подготовила: Наталья Пальчук при помощи оргкомитета Фэста

Читайте также по теме "Анонсы экскурсий Фэста экскурсвоводов":

Необычные экскурсии для необычных людей

Бесплатные экскурсии по Минску: чем в этом году порадует Фэст экскурсоводов?

Віктарына! Адкажыце на пытанні - патрапце на бясплатную экскурсію ў Сёмкава

Подпишись на Holiday.by!

Только отборные материалы в наших каналах