20 – 21 красавіка 2013 года ў Беларусі пройдзе чарговы (ужо пяты па ліку) Фэст экскурсаводаў.
Сярод мноства экскурсій, якія запланаваны на гэтыя дні, адбудзецца адзіная аўтобусная экскурсія ў стары маёнтак Сёмкава (Мінскі раён). Запланавана экскурсія на 21 красавіка (нядзеля), 11.00 - пачатак.

Экскурсія пройдзе ва ўладанні мінскага ваяводы па маршруце Мінск – Сёмкаў гарадок – Сёмкава.
Сёння гэта месца актыўна развівацца намаганнямі Міжнароднага дабрачыннага фонда “Сям’я – яднанне – Айчына”.

Як ўсе экскурсіі ў межах Фэста, дадзеная вандроўка адбудзецца на БЯСПЛАТНАЙ аснове.

Тым не менш, тым, хто жадаў бы далучыцца да вандроўкі, прапануецца адказаць на пытанні віктарыны. Па выніках якой вы гарантуеце сабе месца падчас падарожжа.

Адказы дасылаць да 20 красавіка ў вольнай форме па электроннай пошце: karaliou@tut.by. Не забывайце таксама ўказваць сваё імя, прозвішча и нумар тэлефона.

Пытанні віктарыны:

1. Назавіце час пабудовы сядзібы і стыль, у якім яна пабудавана?

2. Узгадайце імя архітэктара? 

Увага! Падказка! Архітэктар вядомы па пабудове сядзіб ў Заслаўі, Беніцы, Радзівілімонтах і інш.

3. Назавіце прозвішча ўладальніка сядзібы?

4. Пра сядзібу была напісана паэма? На якой мове, на вашу думку, яна магла быць напісана?

5. Хто са знакамітых асобаў быў у Сёмкаве?

Вырыянты адказу: Напалеон Орда, Юзэф Пешка, Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч? Выбраць некалькі магчымых варыянтаў.

6. Для якога чалавека ў сядзібе быў пабудаваны спецыяльны “каралеўскі пакой”?

7. Чым праславіўся ўладальнік Сёмкава?

На фота: Сёмкава да 1914 года

На фота: Уладальнік Сёмкава

На фота: Малюнак сядзібы

На фота: сядзіба ў Сёмкава - сучасны выгляд

На фота: гістарычныя рэканструкцыя Сёмкава

Паўтарэнне - маці вучэння, таму яшчэ раз: адказы дасылаем да 20 красавіка на пошту karaliou@tut.by!

Аргкамітэт Фэста экскурсаводаў

Подпишись на Holiday.by!

Только отборные материалы в наших каналах