У мястэчку Крэва на Смаргоншчыне завершаныя работы па кансервацыі паўночна-заходняй сцяны абарончага замку ХIV стагоддзя. Ужо знялі рыштаванні, адвялі тэхніку. Аб гэтым паведамляе «Радыё Свабода».

Як паведаміў кіраўнік аўтарскага нагляду, дырэктар прадпрыемства «Праектрэстаўрацыя» Ўладзімер Сіняўскі, цяпер рыхтуецца дакумэнтацыя на рэстаўрацыйныя работы на колішніх баявых галерэях і аднаўленьне яшчэ адной сьцяны.

Нагадаем, у 2016 годзе Крэўскі замак трапіў у сьпіс з трох дзясяткаў памятак даўніны, якія патрабуюць неадкладнай дапамогі і выдаткі на захаваньне якіх ускладаюцца на дзяржаўны бюджэт. За апошнія гады ў кансэрвацыю і аднаўленьне муроў па ўсёй краіне укладзена каля паўмільёна даляраў.

Крэўскі замак на Holiday.by 

 

Подпишись на Holiday.by!

Только отборные материалы в наших каналах