Арганізатары Фестывалю AD.NAK! заклікаюць зруйнаваць старажытную беларускую традыцыю – рабіць усё ў апошні момант!

Рэкламшчыкі, дызайнеры, піяршчыкі і культурніцкія мэнаджары! Не ўпусціце шанец! Завяршэнне прыёму працаў на Фестываль “Аднак!” ужо 9 чэрвеня. А вашай працы яшчэ няма! Магчыма менавіта Вы станеце пераможцам пятага, юбілейнага фестывалю!

Ёсць вольныя 5 хвілін і годная праца? Стаць ўдзельнікам AD.NAK! вельмі проста:

1) Зайсці на сайт adnak.by

2) Прайсці рэгістрацыю ў якасці ўдзельніка

3) Увайсці ў створаны акаўнт і падаць работу:

- абраць намінацыю, альбо паднамінацыю, альбо конкурс;

- увесці назву работы;

- назву рэкламадаўца, замоўцы;

- назву прадукту ці паслугі, якія рэкламуюцца;

- каротка апісаць творчую ідэю сваёй работы;

- назваць аўтара ідэі;

- напісаць год стварэння работы;

- пазначыць горад, у якім вы жывеце.

4) Запампаваць сваю работу на сайт

5) Упэўніцца, што работа пададзеная, і атрымаць магчымасць кіраваць статусам сваёй работы.

Да 9 чэрвеня ўключна можна падаваць свае працы праз сайт adnak.by

Удзел у Пятым Фестывалі, як і ў мінулыя гады, бясплатны. Да ўдзелу ў фестывальных намінацыях запрашаюцца аўтары рэалізаваных беларускамоўных рэкламных і маркетынгавых праектаў, якія не ўдзельнічалі ў фестывалях мінулых гадоў.

Паглядзець відэаадказ арганізатараў

У праграме AD.NAK!–2014 адбыліся значныя змены – пашырылася колькасць намінацый, абноўленая і конкурсная праграма. Сярод новых намінацый варта адзначыць МАРКЕТЫНГАВУЮ ЭФЕКТЫЎНАСЦЬ і ІНАВАЦЫІ.

Генеральны партнёр AD.NAK! у гэтым годзе — кампанія velcom.

Усе падрабязнасці пра Фестываль, намінацыі і ўмовы ўдзелу ў воркшопах шукайце ў адпаведных раздзелах сайта Фестывалю Adnak.by. Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся па тэлефонах: +375 29 177-0121, 29 755-1434 (Сяргей Скараход), e-mail: adnak@budzma.org.

Трэба так! Дбай пра сваё — не прагадаеш!

Подпишись на Holiday.by!

Только отборные материалы в наших каналах

Тэги: конкурс