«Лепшыя людзі беларускай рэкламы і дызайну? Вось яны!» — абводзіць рукой прысутных знаёмы піаршчык. Падзея, якая аб'яднала самых-самых, таго вартая: фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! адзначаў свой першы юбілей.
Так, маркетолаг першай катэгорыі ЗАТ «Плацежная сістэма Белкарт» Кацярына Калюга з вінаватай усмешкай паклялася, што неўзабаве пачне вучыць беларускую мову: «Мне вельмі падабаецца, калі людзі размаўляюць па-беларуску, але мне цяжка, я пужаюся. И мне уже сейчас проще перейти на английский, чем на белорусский».
Начальніку аддзела кіравання брэндам кампаніі Velcom Зміцеру Курловічу выбачацца не давялося. Ён размаўляў на добрай беларускай мове, паказваючы прыклад усім астатнім: «Мне прыемна, што гэты фестываль у пяты раз змог прыцягнуць увагу людзей, што іх стала больш. Гэтае мерапрыемства дапамагае нашай кампаніі абгрунтоўваць, скажам, перад аўстрыйскім офісам наш беларускамоўны напрамак. Менавіта фестываль AD.NAK! дапамог нам зрабіць кампанію часткова беларускай».
Журналістаў зацікавіла магчымасць фестываля стаць на камерцыйныя рэйкі. Паводле Скарахода, задачай арганізатараў зараз з'яўляецца намацванне трэндаў, якія трэба развіваць: «Тады бізнэс будзе звяртаць на іх увагу. Калі гэта адбудзецца, мы зможам сказаць, што мы дапамагаем кампаніям станавіцца больш паспяхоовымі і пачнем браць з удзельнікаў грошы за ўдзел у конкурсе».
Калі ў мінулым годзе арганізатары разам з партнёрамі фестываля зладзілі досыць насычаную fun-праграму, то сёлета яны вырашылі засяродзіць увагу прысутных на ўзнагароджанні пераможцаў. Апошніх было шмат. Вельмі шмат.
Вядучыя цырымоніі Ганна Хітрык (у якой у гэты дзень былі Нарадзіны) і Павел Харланчук (у якога Нарадзіны сёння, у дзень публікацыі рэпартажу) імкнуліся як мага хутчэй выдаць усю пратакольную інфармацыю, прапісаную ў сцэнары, бо «метро закрыецца, і мы адсюль не з'едзем».
Сёлета спіс намінацый склаў 21 пазіцыю — гэта абсалютны рэкорд конкурса, які сведчыць, што рэклама на беларускай мове жывые і актыўна развіваецца. Сябрамі журы было прысуджана 17 першых месцаў, 33 другія і 41 трэцяе. Самую вялікую колькасць заявак — больш за 130 — сабрала намінацыя «Графічны і камунікацыйны дызайн». На другім месцы «Сацыяльная рэклама»: было даслана 43 работы. Трэцяя пазіцыя ў намінацыі «Інтэрактыўная рэклама» — 37 праектаў.
Гран-пры юбілейнага фестываля атрымалі адразу шэсць праектаў. Гэта «Велікодныя біткі» ад брэндынгавай кампаніі «AIDA Pioneer», праект «Упэўненасць на дарозе» аўтарства Ганны Радзько і Алены Бай, «Простыя рэчы», выкананыя Getbob digital agency, серыя артыкулаў «Рома едзе» ад Ромы Свечнікава, вядомага чытачам 34mag, курсы беларускай мовы «Мова нанова» ды сацыяльная рэклама «Саламяная Камасутра», якую прыдумала і ажыццявіла рэкламнае агенства «NEF/TBWA&Dranik Style». Імёны ўсіх пераможцаў і прыклады работ можна паглядзець па спасылцы.
Кіраўнік творчай групы Улад Савельеў адзначыў: «Беларусаў павінна станавіцца больш, мы ж файныя! Мы спецыяльна ўжылі ў праекце словы прэзідэнта, каб ён быў больш вірусным. Нам хочацца, каб дзяржава па сацыяльную рэкламу звярталася да нас, бо тое, што вісіць на вуліцах Беларусі, не паддаецца крытыцы».
«На салодкае» арганізатары прыхавалі Лявона Вольскага і Паўла Аракеляна. Музыкі выканалі вядомыя хіты. «Ну як жа я сыйду без гэтай песні?» — сказаў Вольскі і зайграў «Тры чарапахі». Песню спявалі доўга і бадзёра. Усім залам.
Подпишись на Holiday.by!
Только отборные материалы в наших каналах
Смотрите также
- Узнавайте о скидках первыми
- Ориентируйтесь в текущих ценах на отдых
- Помогите друзьям получить скидку
- Узнавайте о скидках первыми
- Ориентируйтесь в текущих ценах на отдых
- Помогите друзьям получить скидку
Сайт Holiday.by использует файлы cookie для хранения и / или доступа к информации на устройствах и обработки личных данных, включая уникальные идентификаторы, информацию об устройстве и информацию о ваших шаблонах просмотра. Используя сайт Holiday.by, вы соглашаетесь с использованием файлов cookie и Политикой конфиденциальности.