Тур Падарожжа ў Шчучыншчыну -  Фото 1Тур Падарожжа ў Шчучыншчыну -  Фото 2Тур Падарожжа ў Шчучыншчыну -  Фото 3Тур Падарожжа ў Шчучыншчыну -  Фото 4Тур Падарожжа ў Шчучыншчыну -  Фото 5Тур Падарожжа ў Шчучыншчыну -  Фото 6Тур Падарожжа ў Шчучыншчыну -  Фото 7Тур Падарожжа ў Шчучыншчыну -  Фото 8Тур Падарожжа ў Шчучыншчыну -  Фото 9Тур Падарожжа ў Шчучыншчыну -  Фото 10Тур Падарожжа ў Шчучыншчыну -  Фото 11Тур Падарожжа ў Шчучыншчыну -  Фото 12Тур Падарожжа ў Шчучыншчыну -  Фото 13Тур Падарожжа ў Шчучыншчыну -  Фото 14Тур Падарожжа ў Шчучыншчыну -  Фото 15Тур Падарожжа ў Шчучыншчыну -  Фото 16Тур Падарожжа ў Шчучыншчыну -  Фото 17Тур Падарожжа ў Шчучыншчыну -  Фото 18Тур Падарожжа ў Шчучыншчыну -  Фото 19

Падарожжа ў Шчучыншчыну 

Оформление подарочного сертификата при покупке тура в подарок.

88,00BYN за 1 день
Справочная цена
Наличие такого предложения и его итоговую стоимость уточняйте в агентстве
33$
Стоимость с переездом

Без ночных переездов

Выезд из Минска 12 декабря 2020
88,00BYN за 1 день
Справочная цена
Наличие такого предложения и его итоговую стоимость уточняйте в агентстве
33$
Стоимость с переездом

Без ночных переездов

Выезд из Минска 16 января 2021
88,00BYN за 1 день
Справочная цена
Наличие такого предложения и его итоговую стоимость уточняйте в агентстве
33$
Стоимость с переездом

Без ночных переездов

Выезд из Минска 13 февраля 2021
88,00BYN за 1 день
Справочная цена
Наличие такого предложения и его итоговую стоимость уточняйте в агентстве
33$
Стоимость с переездом

Без ночных переездов

Выезд из Минска 13 марта 2021
88,00BYN за 1 день
Справочная цена
Наличие такого предложения и его итоговую стоимость уточняйте в агентстве
33$
Стоимость с переездом

Без ночных переездов

Выезд из Минска 10 апреля 2021
88,00BYN за 1 день
Справочная цена
Наличие такого предложения и его итоговую стоимость уточняйте в агентстве
33$
Стоимость с переездом

Без ночных переездов

Выезд из Минска 15 мая 2021
88,00BYN за 1 день
Справочная цена
Наличие такого предложения и его итоговую стоимость уточняйте в агентстве
33$
Стоимость с переездом

Без ночных переездов

Выезд из Минска 12 июня 2021
65 отзывов
9,8
  • 9,9Профессионализм
  • 9,6Офис
  • 9,7Удовлетворенность отдыхом
  • 9,8Оценка клиентов

О туре

Працягласць экскурсіі: 500 км, 13,5 гадзін
Месца пачатку экскурсіі: 8.00, Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі)
Месца заканчэння: Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі)

Программа по дням

  • 1
    Царква ў МУРАВАНЦЫ (1516 г.), амаль квадратная ў пла­не, пакрытая высокім чарапічным дахам, завершана паўкруглым алтаром. Па кутах яе падымаюцца чатыры цыліндрычныя абарончыя вежы, усярэдзіне якіх перш размяшчаліся вітыя лесвіцы. Яны выводзілі да памяшкання пад дахам, дзе знаходзілася баявая галерэя. Па ўсім перыметры хра­ма і ў вежах былі ўладкованыя байніцы, а ў падзямеллі царквы — склад для зброі, боепрыпасаў і культавых каштоўнасцяў. Вытанчанае, рытмічна выверанае пластычнае рашэнне фа­са­даў гэтага хра­ма нясе на сабе адбітак ярка выяўленага рэнесанснага ўплыву. Інтэр'ер зачароўвае вытанчанай прыгажосцю сваіх скляпенняў. Знарочыста-нервовы малюнак рэбраў-нервюр, якія па волі дойліда то ператвараюцца ў вельмі складаныя прасторавыя фігуры, то збіраюцца ў пучкі да чатырох унутраным слупоў — лепшы доказ вольнага валодання мясцовымі майстрамі будаўнічымі прыёмамі з арсенала гатычнага мастацтва. Гэтым каменным сценам зусім хутка споўніцца паўтысячагоддзя, а яны і сёння здаюцца нязломнымі...

    Траецкі касцёл (1785 г.) у ІШЧАЛНЕ хоць і з'яўляецца па часе збудавання помнікам позняга барока, але вонкава гэта выяўлена ў ім вельмі стрымана нават на галоўным фасадзе, не кажучы ўжо пра аскетычнасць бакавых. Усе, аднак, змяняецца, ледзь пераступіш парог хра­ма: экспрэсіўная пластыка ракако прымушае літаральна трапятаць алтары, амбон ды, мабыць, і гледача гэтага раскошнага ўзорачча, у якім ювелір­ная апрацоўка дэталяў спалучаецца са шматзначнымі метафарамі культавай семантыкі...

    Гарадскі пасёлак ЖАЛУДОК — радзіма Валерыя Ан­тонія Урублеўскага, віднага рэвалюцыйнага дзеяча, паплечніка Кастуся Каліноўскага. У 2011 годзе, да 175-годдзя з дня нараджэння В. Урублеўскага, у Жалудку ўсталяваны памятны знак у скве­ры на вуліцы, якая носіць яго імя. Доўгі час Жалудок належаў графам Тызенгаўзам. У падзямеллі тутэйшага касцёла, папярэдніка цяперашняй каталіцкай святыні, быў пахаваны самы вядомы прадстаўнік гэтай фаміліі — рэфарматар Рэчы Паспалітай Ан­тоні Тызенгаўз. КАСЦЁЛ Ушэсця Дзевы Марыі (1854) у Жалудку створаны Каралем Падчашынскім, знакамітым віленскім архітэктарам і тэарэтыкам позняга класіцызму. Кантраст паміж бутавым мурам сцен, з аднаго боку, і пабеленымі франтонамі, калонамі, архітэктурным дэкорам — з другога, строга ўраўнаважанае кампазіцыйнае рашэнне, удала расстаўленыя скульптурныя акцэнты прыдаюць храму — пры яго невялікіх памерах — манументальную веліч. У пачатку ХХ стагоддзя на ўскраіне Жалудка малады князь Людвік Святаполк-Чацвярцінскі заклаў СЯДЗІБУ. Над яе праектам працаваў бліскучы варшаўскі архітэктар Уладзіслаў Марконі, які надаў сядзібнаму дому выгляд элегантнага палаца, у якім зліліся разам водгукі французскага класіцызму і эмацыйныя мелодыі барока дру­гой паловы ХVIII стагоддзя. Цяпер пустуючая сядзіба знаходзіцца ў асяроддзі магутных дрэў старажытнага пар­ку... Наведаем яе!

    РАЖАНКА сустракае нас касцёлам Св. Пятра і Паўла (1827 г.). Храм пабудавалі на сродкі сенатара Валадарства (Каралеўства) Польскага Людвіка Міхала Паца, а праз стагоддзе — перарабілі. Святыня ўзведзена з цэглы і бутавага каменя. У ім лёгка адрозныя праявы неагатычнага стылю. Асабліва ярка, з вядомай доляй шыку, дэманструе сябе фасадная сцяна, дзе на камень нанесеныя ляпны герб, шырокі арнаментальны по­яс і вытанчаны малюнак з вертыкальна-гарызантальных бе­лых ліній.

    ШЧУЧЫН вядомы з 1537 го­да як прыватнаўласніцкае мястэчка. У 1718 годзе тут быў заснаваны манастыр піяраў, пры якім праз восем гадоў адкрылі шко­лу, або калегію. З часам яна, нібы "по щучьему веленью", ста­ла адной з найбуйнейшых сярод ёй падобных у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе! Піяры (не блытаць з сённяшнімі PR-спецыялістамі!) з ХVI стагоддзя сталі рэфарматарамі сістэмы адукацыі ў Рэчы Паспалітай. З тутэйшай калегіяй піяраў звязаная педагагічная і навуковая дзейнасць буйных навукоўцаў ХVІІІ — першай паловы ХІХ стагоддзя. Сёння аб знаходжанні піяраў у Шчучыне нагадвае пабудаваны ў стылі класіцызму касцёл Св. Тэрэзы. Разам з праваслаўнай царквой Св. Міхаіла касцёл утварае выразную сілуэтную групу гістарычнага цэнтра горада. У апошні час у Шчучыне, зноў-такі нібы "по щучьему веленью", цудоўным чынам змяніўся былы Дом афіцэраў, якому вярнулі яго ранейшае элегантнае аблічча ПАЛАЦА князёў Друцкіх-Любецкіх. Будынак у стылі неакласіцызму ўзвёў віленскі архітэктар Тадэвуш Раствароўскі, які прадставіў у сваім выкананні своеасаблівую рэмінісцэнцыю палаца Малы Трыанон, створанага ў 1768 годзе архітэктарам Анж-Жакам Габрыэлем у Версалі — рэзідэнцыі французскіх каралёў. Такая знарочыстая аналогія бы­ла зусім не выпадковая: заказчык палаца князь Уладзіслаў Друцкі-Любецкі быў унукам Францішака Друцкага-Любецкага, уплывовага міністра фінансаў Царства Польскага. Апошні, жывучы ў Парыжы ў 1830-х гадах, быў натхнёны Вер­са­лем. Мабыць, гэты запал перадаўся і ўнуку, які дазволіў сабе гэтую экстравагантнасць — зрабіў "маленькі Вер­саль" прама ў Шчучыне! Цяпер палац, вядома ж "по щучьему веленью", стаў Цэнтрам творчасці дзяцей і моладзі...

    У пачатку ХХ стагоддзя ў ГАЛАВІЧПОЛЛІ з'явілася сядзіба, прыстасаваная цяпер пад школу-інтэрнат. Экстравагантная Г-вобразная палацавая пабудова з вапняковых блокаў пастаўлена на высокі каменны цокаль. Дойлід, відавочна захоплены ідэямі мадэрна, стварыў сапраўдны кактэйль з рознавысотных аб'ёмаў, завершаных востраканцовымі ступеністымі абцугамі, з ламаных чарапічных дахаў са слыхавымі вокнамі, з дымавых труб, утылітарнасць якіх пакорліва адступіла перад іх сілуэтнай дэкаратыўнасцю... Цякучая асіметрычная кампазіцыя здабыла дзіўную маляўнічасць... Старая грабавая алея вядзе ад палаца да пар­ку з саджалкай. Тут захаваліся гаспадарчыя будынкі сядзібы.

    Завяршаюць маршрут СТАРЫЯ ВАСІЛІШКІ, і, патрапіўшы сюды, з вялізным здзіўленнем адкрываеш для сябе тутэйшую свя­ты­ню, яе гонар — КАСЦЁЛ Св. Пятра і Паўла. Гэты цудоўны архітэктурны манумент — сапраўды гатычная скульп­ту­ра! Збудаваў яе ў 1903 годзе вядомы польскі архітэктар Канстанцін Вайцяхоўскі. Храм-карабель ганарліва ідзе пад распушчанымі ветразямі дзвюх трох'ярусных вежаў. Гэтая гульня ліній, гэтае трапятанне камення пераходзяць на бакавыя фасады — і захопліваюць гледача сваёй брутальнай дынамікай. Палымяная чырвоная цэгла змяняецца ў інтэр'еры светлай тынкоўкай, пакрытай арнаментальнымі роспісамі. Унутраная прастора хра­ма — адзіны цэласны ан­самбль: архітэктура, скульп­ту­ра, жывапіс, разьба па дрэве, чаканка, вітраж сышліся тут у сваім старанні матэрыялізаваць хрысціянскую ідэю сродкамі гатычнай эстэтыкі...
    Пры ўваходзе ў касцёл ўстаноўлена мемарыяльная пліта з надпісам: "Чэслаў Немэн (Выджыцкі). Рад. 16.02.1939 г. у Ст. Васілішках, памёр 17.01.2004 г. у Вар­ша­ве. Вялікі артыст, знакаміты спявак, вакаліст пакаленняў, інструменталіст, кампазітар, якому Бог даў незвычайны музычны талент. 17 студзеня 2005 го­да. Землякі". Ці трэба да гэтага нешта дадаць? Мабыць, толькі тое, што апошні яго альбом датаваны 2001-м го­дам. Музыкант не дажыў ме­сяц да свай­го 65-годдзя. У Старых Васілішках ў 2011 годзе створаны КЛУБ-МУЗЕЙ Чэслава Не­ма­на ў сценах до­ма, у якім ён нарадзіўся. Тут мы вып'ем духмянай гарбаты і паслухаем неўміручую кампазіцыю пра гэты дзіўны сьвет.

    А ГУРНОФЕЛЬ? Праязджаючы Гурнофель па дарозе на Мінск, нам застаецца толькі ўключыць у салоне аўтобуса шэдэўральную песню, каб канчаткова "замацаваць" ўсё ўбачанае і пачутае за дзень…

В стоимость тура включено

Аўтобус туркласа
Экскурсія па дарозе
Абед
Экскурсійнае абслугоўванне:
Мураванка — агляд царквы абарончага дойлідства
Жалудок — экскурсія па пасёлку, наведванне палаца і касцёла
Ішчална — наведванне касцёла
Ражанка — агляд хра­ма
Шчучын — экскурсія па горадзе, агляд палаца і касцёла
Галавічполле — агляд сядзібы
Старыя Васілішкі — экскурсія ў касцёл і дом-музей Чэслава Не­ма­на. Пікнік

Оплачивается дополнительно

Асабістыя выдаткі

Маршрут

Минск — Мурованка Щучин Василишки — Минск
Турфирма Белый Мишка
65 отзывов
9,8
  • 9,9Профессионализм
  • 9,6Офис
  • 9,7Удовлетворенность отдыхом
  • 9,8Оценка клиентов
Не является офертой. Уточняйте все условия у турфирмы. Информация про отели может быть ошибочной в том числе и по вине самих отелей.

Похожие туры

1 день с 12 декабря из Минска
  • Беларусь
Стоимость с переездом

Без ночных переездов

1 день с 12 декабря из Минска
  • Беларусь
Стоимость с переездом

Без ночных переездов

1 день с 12 декабря из Минска
  • Беларусь
Стоимость с переездом

Без ночных переездов

Стоимость с переездом

Без ночных переездов

Контактная информация
Заказать тур у турфирмы «Белый Мишка»
  • Я хочу:
  • Едет:
    взрослых
    детей

Спасибо, ваш заказ принят.
Мы свяжемся с вами в течении часа.

Нет такого тура? Сообщите мне!

Если туристическая компания не может предложить вам выбранный тур, дата не соответствует заявленной на Holiday.by, а цена значительно отличается - сообщите мне об этом.

Меня зовут Андрей Барашко, я директор туристического портала Holiday.by. Я лично и вся команда Holiday.by заинтересованы, чтобы турист получал на наших страницах достоверную информацию. Огромное спасибо заранее за детально заполненную небольшую форму ниже.

Подписка на горящие туры
  • Узнавайте о скидках первыми
  • Ориентируйтесь в текущих ценах на отдых
  • Помогите друзьям получить скидку
Подписка на горящие туры
  • Месяц отдыха
  • Пожалуйста, включите вайбер, прежде чем нажать кнопку "Подписаться"