• Главная
  • Туры
  • Беларусь
  • Новогодние каникулы. Паміж Менскам і Мінскам. Беларускі скан­сен — Гарадзішча — сядзіба-музей "Стары Менск" (з абедам)
Тур Новогодние каникулы. Паміж Менскам і Мінскам. Беларускі скан­сен — Гарадзішча — сядзіба-музей "Стары Менск" (з абедам) -  Фото 1Тур Новогодние каникулы. Паміж Менскам і Мінскам. Беларускі скан­сен — Гарадзішча — сядзіба-музей "Стары Менск" (з абедам) -  Фото 2Тур Новогодние каникулы. Паміж Менскам і Мінскам. Беларускі скан­сен — Гарадзішча — сядзіба-музей "Стары Менск" (з абедам) -  Фото 3Тур Новогодние каникулы. Паміж Менскам і Мінскам. Беларускі скан­сен — Гарадзішча — сядзіба-музей "Стары Менск" (з абедам) -  Фото 4Тур Новогодние каникулы. Паміж Менскам і Мінскам. Беларускі скан­сен — Гарадзішча — сядзіба-музей "Стары Менск" (з абедам) -  Фото 5Тур Новогодние каникулы. Паміж Менскам і Мінскам. Беларускі скан­сен — Гарадзішча — сядзіба-музей "Стары Менск" (з абедам) -  Фото 6

Новогодние каникулы. Паміж Менскам і Мінскам. Беларускі скан­сен — Гарадзішча — сядзіба-музей "Стары Менск" (з абедам) 

Наваколлі бе­ла­рус­кай сталіцы маюць нямала славутасцяў. Мы выбралі для нашага падарожжа два аб'екты: беларускі скансэн (яму ўжо споўнілася 40 гадоў) і новенькую сядзібу-музей, якой няма яшчэ і го­да. Невялікая адлегласць — але яна змясціла амаль за 1 000 ...

65,00BYN за 1 день
Справочная цена
Наличие такого предложения и его итоговую стоимость уточняйте в агентстве
25$
Стоимость с переездом

Без ночных переездов

Выезд из Минска 27 декабря 2020
65,00BYN за 1 день
Справочная цена
Наличие такого предложения и его итоговую стоимость уточняйте в агентстве
25$
Стоимость с переездом

Без ночных переездов

Выезд из Минска 3 января 2021
39 отзывов
10,0
  • 10,0Профессионализм
  • 10,0Офис
  • 10,0Удовлетворенность отдыхом
  • 10,0Оценка клиентов

О туре

Пачатак экскурсіі: 10.30, Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі).

Спачатку едзем у МУЗЕЙ НАРОДНАЙ АРХІТЭКТУРЫ І ПОБЫТУ ў Азярцы www.etna.by — выдатны му­зей пад адкрытым небам, дзе дэманструецца на­род­ная традыцыйная куль­ту­ра ў звезеных з розных куткоў Беларусі драўляных пабудовах. Вас чакае незвычайнае падарожжа па вуліцах вёскі XIX стагоддзя ў дзіўны свет народнай фантазіі. Свет сыходзячай у нябыт драўлянай Беларусі набывае тут бачныя рысы, жывыя фарбы, гукі і пахі...

Вы ўбачыце уніяцкую Свята-Пакроўскую царкву XVIII стагоддзя, велізарны грамадскі свіран, прыдарожную капліцу-ратонду, карчму і млын XIX стагоддзя, кузню, на­род­ную шко­лу... Тут жа "сядзіба пчаляра" з выставай арыгінальных прадметаў пчалярства. А галоўнае — разнастайныя тыпы сельскіх падворкаў. Гэта і сядзібы лінейнага "пагоннага" сялянскага двара, і сядзібы замкнёнага "вяночны" тыпу — якая векавая мудрасць у кожным з іх! Падчас інтэрактыўнай экскурсіі наведвальнікі падарожнічаюць па музейнай вёсцы і знаёмяцца з дамамі і іх інтэр'ерамі, пасля чаго гуляюць у традыцыйныя гульні і танчаць пад акампанемент жывой народнай музыкі. У гэтым музеі, размешчаным у надзвычай маляўнічай мясцовасці, Вы акунецеся ў цудоўны свет народнай фантазіі, зробіце выдатныя фатаздымкі!

А потым едзем глядзець вытокі летапіснага Менска — на рацэ Менцы пад велічнымі валамі гарадзішча ХІ стагоддзя ў аднаіменным пасяленні ГАРАДЗІШЧА. Супрацьстаўленне вой­ска Полацкага кня­зя Ўсяслава Чарадзея і вой­ска Кіеўскіх князёў Яраславічаў у сярэдзіне ХІ стагоддзя знайшло адлюстраванне ў хроніцы "Аповесць мінулых часоў" і ста­ла першым успамінам пра горад Менск — пад 1067 го­дам. Валы Гарадзішча добра захаваліся, з іх вышыні (а гэта 9-ці павярховага дому вышыня!) Глеб ЛАБАДЗЕНКА — апантаны журналіст-краязнаўца і заснавальнік у Гарадзішчы музейнай прасторы — раскажа драматычную гісторыю той бітвы, той эпохі; шляхі здрад і перамог, гісторыю інтрыг і саюзаў…

Уявіць дакладней дух той эпохі нам дапаможа знакаміты рэканструктар і гісторык Юрась УСЦІНОВІЧ. Разам з паплечнікам нам пакажуць рыцарскія баёўкі, баі на мячах, стральбу з лу­ка, мятанне сякер. І Вы, шаноўныя турысты, зможаце атрымаць навыкі боя на мячах, сфатаграфіравацца ў стылевай амуніцыі сярэднявечча…

Далей наш шлях ляжыць у каларытную сядзібу-музей "СТАРЫ МЕНСК" пад старадаўнімі валамі. Пасля смачнага АБЕДА Глеб Лабадзенка правядзе экскурсію па музеі з ўнікальнымі артэфактамі Х-ХІ стагоддзяў (знаходкі археалагічных раскопаў — іх больш 500. Пад аповед Гле­ба Лабадзенкі жыцце людзей таго ча­су стане больш зразумелым, можна будзе ўявіць сабе падзеі тысячагадовай даўніны і зразумець, што Мінск меў слаўны шлях. Цяпер Вы будзеце ведаць, дзе пачынаўся наш Менск! Падчас экскурсіі Глеб Лабадзенка — заснавальнік курсаў бе­ла­рус­кай мовы "Мова Нанова" — як і заўсёды, падзеліцца моўнымі цікавосткамі і адкажа на Вашыя пытанні, датычныя бе­ла­рус­кай мовы.

Вяртанне ў Мінск ~17.00.

Працягласць экскурсіі: 60 км, 6,5 гадзіны
Месца пачатку экскурсіі: 10.30, Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі)
Месца заканчэння: Мінск, пр. Незалежнасці 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Перамогі)

В стоимость тура включено

• Праезд аўтобусам турк­лас­са
• Экскурсійнае суправаджэнне па маршруце
• Наведванне Музея народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы
• Інтэрактыўная экскурсія па му­зею з жывой музыкай
• Майстар-клас па старадаўніх танцах
• Экскурсія па валах Гарадзішча
• Экскурсія ў му­зей "Стары Менск"
• Рэканструкцыя рыцарскіх баёў
• Фотазона: даспехі
• Абед на сядзібе
• Фірменны сувенір

Маршрут

Минск — Строчица — Минск
Турфирма Виаполь
39 отзывов
10,0
  • 10,0Профессионализм
  • 10,0Офис
  • 10,0Удовлетворенность отдыхом
  • 10,0Оценка клиентов
Не является офертой. Уточняйте все условия у турфирмы. Информация про отели может быть ошибочной в том числе и по вине самих отелей.
Контактная информация
Заказать тур у турфирмы «Виаполь»
  • Я хочу:
  • Едет:
    взрослых
    детей

Спасибо, ваш заказ принят.
Мы свяжемся с вами в течении часа.

Нет такого тура? Сообщите мне!

Если туристическая компания не может предложить вам выбранный тур, дата не соответствует заявленной на Holiday.by, а цена значительно отличается - сообщите мне об этом.

Меня зовут Андрей Барашко, я директор туристического портала Holiday.by. Я лично и вся команда Holiday.by заинтересованы, чтобы турист получал на наших страницах достоверную информацию. Огромное спасибо заранее за детально заполненную небольшую форму ниже.

Подписка на горящие туры
  • Узнавайте о скидках первыми
  • Ориентируйтесь в текущих ценах на отдых
  • Помогите друзьям получить скидку
Подписка на горящие туры
  • Месяц отдыха
  • Пожалуйста, включите вайбер, прежде чем нажать кнопку "Подписаться"