Тур Беларускі скан­сен - Гарадзішча - сядзіба-музей "Стары Менск" -  Фото 1Тур Беларускі скан­сен - Гарадзішча - сядзіба-музей "Стары Менск" -  Фото 2Тур Беларускі скан­сен - Гарадзішча - сядзіба-музей "Стары Менск" -  Фото 3Тур Беларускі скан­сен - Гарадзішча - сядзіба-музей "Стары Менск" -  Фото 4Тур Беларускі скан­сен - Гарадзішча - сядзіба-музей "Стары Менск" -  Фото 5

Беларускі скан­сен - Гарадзішча - сядзіба-музей "Стары Менск" 

Пачатак экскурсii а 10.30 гадзiне

65,00BYN за 1 день
Справочная цена
Наличие такого предложения и его итоговую стоимость уточняйте в агентстве
25$
Стоимость с переездом

Без ночных переездов

Выезд из Минска 31 октября 2020
65,00BYN за 1 день
Справочная цена
Наличие такого предложения и его итоговую стоимость уточняйте в агентстве
25$
Стоимость с переездом

Без ночных переездов

Выезд из Минска 7 ноября 2020
65,00BYN за 1 день
Справочная цена
Наличие такого предложения и его итоговую стоимость уточняйте в агентстве
25$
Стоимость с переездом

Без ночных переездов

Выезд из Минска 27 декабря 2020
65,00BYN за 1 день
Справочная цена
Наличие такого предложения и его итоговую стоимость уточняйте в агентстве
25$
Стоимость с переездом

Без ночных переездов

Выезд из Минска 3 января 2021
65,00BYN за 1 день
Справочная цена
Наличие такого предложения и его итоговую стоимость уточняйте в агентстве
25$
Стоимость с переездом

Без ночных переездов

Выезд из Минска 9 января 2021

О туре

Наваколлі бе­ла­рус­кай сталіцы маюць нямала славутасцяў. Мы выбралі для нашага падарожжа два аб'екты: беларускі скансэн (яму ўжо споўнілася 40 гадоў) і новенькую сядзібу-музей, якой няма яшчэ і го­да. Невялікая адлегласць — але яна змясціла амаль за 1 000 гадоў нашай гісторыі! Легкая і такая цікавая экскурсія прыйдзецца Вам да спадобы, спадарства!

Программа по дням

  • 1
    Спачатку едзем у МУЗЕЙ НАРОДНАЙ АРХІТЭКТУРЫ І ПОБЫТУ ў Азярцы www.etna.by — выдатны му­зей пад адкрытым небам, дзе дэманструецца на­род­ная традыцыйная куль­ту­ра ў звезеных з розных куткоў Беларусі драўляных пабудовах. Вас чакае незвычайнае падарожжа па вуліцах вёскі XIX стагоддзя ў дзіўны свет народнай фантазіі. Свет сыходзячай у нябыт драўлянай Беларусі набывае тут бачныя рысы, жывыя фарбы, гукі і пахі...

    Вы ўбачыце уніяцкую Свята-Пакроўскую царкву 18 стагоддзя, велізарны грамадскі свіран, прыдарожную капліцу-ратонду, карчму і млын 19 стагоддзя, кузню, на­род­ную шко­лу... Тут жа "сядзіба пчаляра" з выставай арыгінальных прадметаў пчалярства. А галоўнае — разнастайныя тыпы сельскіх падворкаў. Гэта і сядзібы лінейнага "пагоннага" сялянскага двара, і сядзібы замкнёнага "вяночны" тыпу — якая векавая мудрасць у кожным з іх! Падчас інтэрактыўнай экскурсіі наведвальнікі падарожнічаюць па музейнай вёсцы і знаёмяцца з дамамі і іх інтэр'ерамі, пасля чаго гуляюць у традыцыйныя гульні і таньчаць пад акампанемент жывой народнай музыкі. У гэтым музеі, размешчаным у надзвычай маляўнічай мясцовасці, Вы акуняцеся ў цудоўны свет народнай фантазіі, зробіце выдатныя фатаздымкі!

    А потым едзем глядзець вытокі летапіснага Менска — на рацэ Менцы пад велічнымі валамі гарадзішча ХІ стагоддзя ў аднаіменным пасяленні ГАРАДЗІШЧА. Супрацьстаўленне вой­ска Полацкага кня­зя Ўсяслава Чарадзея і вой­ска Кіеўскіх князеў Яраславічаў ў сярэдзіне ХІ стагоддзя знайшло адлюстраванне ў хроніцы "Аповесць мінулых гадоў" і ста­ла першым успамінам пра горад Менск — пад 1067 го­дам. Валы Гарадзішча добра захаваліся, з іх вышыні (а гэта 9-ці павярховага дому вышыня!) Глеб ЛАБАДЗЕНКА — апантаны журналіст-краязнаўца і заснавальнік у Гарадзішчы музейнай прасторы — раскажа драматычную гісторыю той бітвы, той эпохі; шляхі здрад і перамог, гісторыю інтрыг і саюзаў…

    Уявіць дакладней дух той эпохі нам дапаможа знакаміты рэканструктар і гісторык Юрась УСЦІНОВІЧ. Разам з паплечнікам нам пакажуць рыцарскія баёўкі, баі на мячах, стральбу з лу­ка, мятанне сякер. І Вы, шаноўныя турысты, зможаце атрымаць навыкі боя на мячах, сфатаграфіравацца ў стылевай амуніцыі сярэднявечча…

    Далей наш шлях ляжыць у каларытную сядзібу-музей "СТАРЫ МЕНСК" пад старадаўнімі валамі. Пасля смачнага АБЕДА Глеб Лабадзенка правядзе экскурсію па музеі з ўнікальнымі артэфактамі Х-ХІ стагоддзяў (знаходкі археалагічных раскопаў — іх больш 500!). Пад аповед Гле­ба Лабадзенкі жыцце людзей таго ча­су стане больш зразумелым, можна будзе сабе ўявіць падзеі тысячагадовай даўніны і зразумець, што Мінск меў слаўны шлях. Цяпер Вы будзеце ведаць, дзе па­чаўся наш Менск! Падчас экскурсіі Глеб Лабадзенка — заснавальнік курсаў бе­ла­рус­кай мовы "Мова Нанова" — як і заўсёды, падзеліцца моўнымі цікавосткамі і адкажа на Вашыя пытанні, датычныя бе­ла­рус­кай мовы.

В стоимость тура включено

• Праезд аўтобусам турк­лас­са
• Экскурсійнае суправаджэнне па маршруце
• Наведванне Музея народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы
• Інтэрактыўная экскурсія па му­зею з жывой музыкай
• Майстар-клас па старадаўніх танцах
• Экскурсія па валах Гарадзішча
• Экскурсія у му­зей "Стары Менск"
• Рэканструкцыя рыцарскіх баёў
• Фотазона: даспехі
• Абед на сядзібе

Оплачивается дополнительно

Дадатковае харчаванне
Сувенiры

Маршрут

Минск — Городище — Минск
Не является офертой. Уточняйте все условия у турфирмы. Информация про отели может быть ошибочной в том числе и по вине самих отелей.
Контактная информация
Заказать тур у турфирмы «Туртранс-Вояж»
  • Я хочу:
  • Едет:
    взрослых
    детей

Спасибо, ваш заказ принят.
Мы свяжемся с вами в течении часа.

Нет такого тура? Сообщите мне!

Если туристическая компания не может предложить вам выбранный тур, дата не соответствует заявленной на Holiday.by, а цена значительно отличается - сообщите мне об этом.

Меня зовут Андрей Барашко, я директор туристического портала Holiday.by. Я лично и вся команда Holiday.by заинтересованы, чтобы турист получал на наших страницах достоверную информацию. Огромное спасибо заранее за детально заполненную небольшую форму ниже.

Подписка на горящие туры
  • Узнавайте о скидках первыми
  • Ориентируйтесь в текущих ценах на отдых
  • Помогите друзьям получить скидку
Подписка на горящие туры
  • Месяц отдыха
  • Пожалуйста, включите вайбер, прежде чем нажать кнопку "Подписаться"