Калядны фэст пройдзе 25 снежня ў клубе Re:Public.
За час свайго існавання мерапрыемства стала чаканай падзеяй для ўсіх аматараў беларускай фальклорнай музыкі, якая, у сваю чаргу, была і застаецца візітнай карткай нашай музычнай культуры.
Фэст з’яўляецца спробай беларускіх музыкаў паказаць сувязь сучаснасці з мінулым. Канцэптуальна гэты фестываль не будзе асабліва адрознівацца ад папярэдніх — як заўсёды, збіраюцца найбольш цікавыя гурты сярэднявечнай і фолк-музыкі.
Дата обновления: 28 октября 2019