23 жніўня запрашаем на SYMBAL.BY FEST разам адсвяткаваць пяцігоддзе крамы. Уваход вольны.
Свята пройдзе ў папулярнай мінскай прасторы «Пясочніца» (вул. Куйбышава, 45).
У праграме:
— выступы чатырох вядомых беларускамоўных гуртоў,
— прэзентацыя новай калекцыі цішотак,
— конкурсы, забавы, падарункі, фотазоны,
— фуд-корт «Пясочніцы» з півам і смачнай вулічнай ежай.
Вядучы свята — Аляксей Сапрыкін.
Пачатак а 18.00. Уваход вольны.
Гурты з лайн-апу фэсту ды іншыя разынкі праграмы будзем анансаваць некалькі разоў на тыдзень.
Падзеі ў FB і VK.
Дата обновления: 18 августа 2019