Выставка Станіслаў Манюшка. Падарожжа ў ХІХ стагоддзе
3 мая 2019 - 31 мая 2019
Мероприятие уже прошлоПосмотрите актуальные события.
  • сходить на выставку

Описание

3 мая а 17-й гадзіне ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі «Станіслаў Манюшка. Падарожжа ў ХІХ стагоддзе» (да 200-годдзя кампазітара).

Станіслаў Манюшка – выбітны кампазітар, аўтар першай беларускамоўнай оперы «Ідылія» («Сялянка», 1852), аперэт і балетаў, стваральнік польскай нацыянальнай оперы, класік вакальнай лірыкі. Нарадзіўся 5 мая 1819 г. у фальварку Убель на Міншчыне. Вучыўся музыцы ў знакамітага мінскага педагога Дамініка Стэфановіча, пазней працягнуў навучанне ў Карла Фрыдрыха Рунгенхагена ў Берліне. Пасяліўся ў Вільні, дзе служыў арганістам касцёла Святых Янаў. Пазней Станіслаў Манюшка створыць «Вастрабрамскія літаніі» і зборнік літургічных спеваў «Песні нашага касцёла».

Нягледзячы на тое, што Станіслаў Манюшка пакінуў Мінск юнаком, родны горад вабіў кампазітара. Тут праходзілі яго першыя тэатральна-музычныя пастаноўкі: «Канторскія служачыя», «Латарэя», «Рэкруцкі набор». У салонах мінскай інтэлігенцыі XIX ст. гучала яго музыка, натхнёная беларускім фальклорам.

Пазней кампазітар пераехаў у Варшаву, дзе стаў класікам польскай оперы, стварыўшы пятнаццаць опер, у тым ліку знакамітую «Гальку» (1848, 1858), «Слова гонару» («Verbum Nobile», 1861), «Страшны двор» (1865). У творчай спадчыне Манюшкі, акрамя опер, аперэт, рамансаў, кантат – больш за трыста песень на словы А. Міцкевіча, Я. Чачота, У. Сыракомлі, А. Адынца, Т. Зана і іншых, аб'яднаных у дванаццаць «Хатніх спеўнікаў».
На выстаўцы будуць прадстаўлены копіі малюнкаў бацькі кампазітара Чэслава Манюшкі, партрэты родных Станіслава Манюшкі, замалёўкі мясцовых пейзажаў, нотныя зборнікі, афішы і фатаграфіі пастановак твораў кампазітара на сцэнах сучасных тэатраў. Будуць адноўлены тры мемарыяльныя куточкі, дзе выкарыстаны рэчы-аналагі ХІХ ст., адлюстраваныя на малюнках Ч. Манюшкі. Творы сучасных беларускіх мастакоў, створаныя адмыслова да юбілею кампазітара, дапоўняць выстаўку.

Выстаўка дэманструецца да 31 мая.

Дата обновления: 4 мая 2019

Как добраться

Похожие мероприятия
Подробнее
в Минске, г. Минск, пр-т Независимости, 25
  • отдохнуть всей семьёй
  • отдохнуть с детьми
  • сходить на выставку
  • научиться новому
От 6,00 USD
Подробнее
Музей Лего Las Legas
Выставка
  • 1 декабря - 1 января
в Минске, пр-т Победителей, д.133А
  • отдохнуть всей семьёй
  • отдохнуть с детьми
  • сходить на выставку
От 4,00 USD
Подробнее
Экспириментус
Выставка
  • 1 января - 1 января
в Минске, ТРЦ PALAZZO Минск, ул.Тимирязева 74а (3 уровень)
  • сходить на выставку
  • отдохнуть всей семьёй
  • отдохнуть с детьми
От 5,00 USD
Подробнее
Интерактивный Музей музыки
Выставка
  • 1 января - 1 января
в Минске, ул. Кирилла и Мефодия, 8 (2й этаж) / Зыбицкая, 23 (вход с Каретного дворика) (м.Немига/Октябрьская)
  • отдохнуть всей семьёй
  • сходить на выставку
  • послушать музыку
Контактная информация
Подписка на горящие туры
  • Узнавайте о скидках первыми
  • Ориентируйтесь в текущих ценах на отдых
  • Помогите друзьям получить скидку
Подписка на горящие туры
  • Месяц отдыха
  • Пожалуйста, включите вайбер, прежде чем нажать кнопку "Подписаться"

Политика конфиденциальности

Сайт Holiday.by использует файлы cookie для хранения и / или доступа к информации на устройствах и обработки личных данных, включая уникальные идентификаторы, информацию об устройстве и информацию о ваших шаблонах просмотра. Используя сайт Holiday.by, вы соглашаетесь с использованием файлов cookie и Политикой конфиденциальности.

Принять