Музейны комплекс «Дукорскі маёнтак» запрашае на масленнічны квэст-экскурсію!
Масленіца – свята, калі зіма адступае, а вясна павінна ўступіць ва ўладаранне. Дзеля надыходу вясны нашыя продкі пелі песні, танчылі, палілі пудзіла пад беларускі народны музычны інструмент – дуду. Але наш Траскун, крыху адпачыўшы пасля Каляд, не хоча перадаваць сваю ўладу некаму іншаму. Таму ён скраў у Музыкі дуду. Надыход вясны пад пагрозай! Як дапамагчы Вясне ўступіць у сваё уладаранне? Прыехаць на Дукорскі маёнтак і перамагчы Траскуна!
У праграму ўваходзіць:
• Сустрэчу экскурсаводамі-аніматарамі ў касцюмах;
• Масленічныя народныя рухомыя забавы;
• Выпрабаванне на спрытнасць;
• Паядынак з Траскуном
• Вяртанне дуды Музыку;
• Танцы, спальванне пудзіла;
• Масленічны пачастунак;
• Наведванне рамесных майстэрняў – кузня, ганчарная майстэрня, лялечная, майстэрня васковых свечак;
• Катанне на брычцы;
• Наведванне перакуленага дома.
*На працягу ўсёй праграмы гурт суправаджае 2 экскурсавода-аніматара, у кожным анімацыйным блоку ўдзельнічаюць усе члены групы.
Кантактныя тэлефоны:
+375333577764 (Адміністратар комплексу)
+375447077764 (Адміністратар комплексу)
Дадатковы тэлефон:
+375333574764
- посетить фестиваль
- отдохнуть всей семьёй
Описание
Вы уже побывали на мероприятии?
Расскажите о своих впечатлениях!