Ужо другі раз аграсядзіба “Стулы” будзе адзначаць Міжнароднае свята роднай мовы. У мінулым годзе да нас прыязджалі паэтка Антаніна Хатэнка і спявачка Таццяна Грыневіч. Цяпер плануюцца сталічныя гурты: фольк-гурт”Рада” і дуэт”Старое сяло”. Мы паслухаем старадаўнія песні, патанчым танцы нашых продкаў і пагуляем у аўтэнтычныя гульні. Напрыканцы свята гаспадары сядзібы пачастуюць гасцей традыцыйнымі прысмакамі ды напоямі. Шчыра запрашаем!
Накошт коштаў ды розных арганiзацыйных падрабязнасцяў пiшыце larisabytsko@mail.ru
Тэлефануйце: +375 29 675 1595