Сакральная культура Касцёла Беларусі

Выставка
Выставка Сакральная культура Касцёла Беларусі
14 февраля 2019 - 18 марта 2019
11:00 - 19:00
Мероприятие уже прошлоПосмотрите актуальные события.
  • сходить на выставку

Описание

14 лютага а 18-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы “Сакральная культура Касцёла Беларусі”. 

Сёння каталіцтва з’яўляецца другой па колькасці вернікаў канфесіяй у Беларусі. Каталіцкі касцёл на працягу многіх стагоддзяў быў неад’емнай часткай магістральнага развіцця культуры на беларускіх землях і за некалькі стагоддзяў сваёй дзейнасці глабальна паўплываў на эвалюцыю мастацкіх і музычных традыцый, адукацыйных працэсаў, кнігадрукавання. У сваю чаргу, духоўныя традыцыі і сакральная спадчына, што захоўваецца ў касцёлах, значна менш вядомая шырокай публіцы, аднак з’яўляецца не менш цікавай і захапляльнай. 

Дадзеная выстава заклікана паказаць асноўныя традыцыі каталіцкага касцёла Беларусі – найбольш значныя святы літургічнага гадавога цыкла і своесаблівыя культурныя звычаі, а таксама надзвычайныя артэфакты, перанесеныя наўпрост з сакральнай прасторы касцёлаў у прастору свецкую. Сярод апошніх – арнат са слуцкіх паясоў і манстранцыя, зробленая спецыяльна да асвячэння касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе (1783 г.), лаўка для малітвы, якую выкарыстоўвалі сёстры-назарэтанкі, расстраляныя нацыстамі ў Навагрудку ў 1943 г. і беатыфікаваныя ў 2000 г., літургічнае начынне з касцёлаў вёсак Вынішчы і Замосце Слуцкага раёна, а таксама з касцёла Святой Тройцы (Святога Роха) на Залатой Горцы і многія іншыя.

Прадметы для выставы ласкава прадстаўлены шэрагам устаноў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Гродзенскай дыяцэзіі: касцёлам Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі в. Будслаў Мядзельскага раёна, касцёлам св. Юзафа в. Рубяжэвічы Стаўбцоўскага раёна, Кангрэгацыяй сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта і касцёлам Перамянення Пана ў Навагрудку, касцёлам св. Варвары в. Замосце і касцёлам Нараджэння Святога Яна Хрысціцеля в. Вынішчы Слуцкага раёна, касцёлам Святой Тройцы (Святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску.

Знакавае месца на выставе зоймуць артэфакты з прыватнай калекцыі Ігара Сурмачэўскага, які на працягу многіх гадоў збірае і рэстаўруе прадметы, звязаныя ў тым ліку і з рэлігійнай тэматыкай. Сярод іншых – карта кляштараў францысканцаў на тэрыторыі Рэчы Паспалітай (1753 г.), грамата Жыгімонта Вазы на будаўніцтва царквы Святога Духа пры базыльянскім кляштары (1613 г.), слуцкі пояс, іконы, прыклады беларускага драўлянага дойлідства ды шмат іншага. 

Каталіцкая богаслужэбная музыка і кніжная спадчына будуць прэзентаваны рукапісамі і кнігамі з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, а таксама прадметамі з прыватнай калекцыі Святланы Шэйпа. Шэраг твораў іканапісу прадставіць Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.

Куратары праекта: Аляксандр Храмы, намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (+375 29 787-26-37);
Надзя Бука, мастак, двойчы стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (+375 44 580-60-85). 

Кансультанты праекта: ксёндз-канонік Юрый Санько, пробашч касцёла Святой Тройцы (Святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску;
Сяргей Харэўскі, мастацтвазнаўца.

Праект ажыццяўляецца ў рамках мемарандума аб супрацоўніцтве,
падпісанага паміж Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь
і Мітрапалітальнай курыяй Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Тэл. 226 05 32, 328 63 72. histmuseum.by

Дата обновления: 6 февраля 2019

Как добраться

Похожие мероприятия
Подробнее
в Минске, г. Минск, пр-т Независимости, 25
  • отдохнуть всей семьёй
  • отдохнуть с детьми
  • сходить на выставку
  • научиться новому
От 6,00 USD
Подробнее
Музей Лего Las Legas
Выставка
  • 1 декабря - 1 января
в Минске, пр-т Победителей, д.133А
  • отдохнуть всей семьёй
  • отдохнуть с детьми
  • сходить на выставку
От 4,00 USD
Подробнее
Экспириментус
Выставка
  • 1 января - 1 января
в Минске, ТРЦ PALAZZO Минск, ул.Тимирязева 74а (3 уровень)
  • сходить на выставку
  • отдохнуть всей семьёй
  • отдохнуть с детьми
От 5,00 USD
Подробнее
Интерактивный Музей музыки
Выставка
  • 1 января - 1 января
в Минске, ул. Кирилла и Мефодия, 8 (2й этаж) / Зыбицкая, 23 (вход с Каретного дворика) (м.Немига/Октябрьская)
  • отдохнуть всей семьёй
  • сходить на выставку
  • послушать музыку
Контактная информация
Подписка на горящие туры
  • Узнавайте о скидках первыми
  • Ориентируйтесь в текущих ценах на отдых
  • Помогите друзьям получить скидку
Подписка на горящие туры
  • Месяц отдыха
  • Пожалуйста, включите вайбер, прежде чем нажать кнопку "Подписаться"

Политика конфиденциальности

Сайт Holiday.by использует файлы cookie для хранения и / или доступа к информации на устройствах и обработки личных данных, включая уникальные идентификаторы, информацию об устройстве и информацию о ваших шаблонах просмотра. Используя сайт Holiday.by, вы соглашаетесь с использованием файлов cookie и Политикой конфиденциальности.

Принять