Грамніцы – дзень сустрэчы зімы з летам, свята свечкі і «жывога агню», што, паводле язычніцкіх вераванняў, абараняе чалавека ад злых духаў. Адно з нерухомых свят народнага календара, якое адзначаецца 2 лютага ў католікаў, 15 лютага ў праваслаўных вернікаў.
У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту вы зможаце паглядзець, як святкавалася гэта традыцыя на Беларусі. Даведаецеся, навошта людзі захоўвалі грамнічныя свечкі на працягу года, пачуеце першыя веснавыя песні і зможаце павадзіць карагоды каля вогнішча!
Калі будзе добрае снежнае надвор’е, наведвальнікі змогуць прыняць удзел у конкурсе па вырабу снежнай бабы! Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымаюць падарункі ад музея.
Вас чакае:
· Рэканструкцыя абраду в. Баршчоўка, Добрушскага раёна Гомельскай вобласці;
· Майстар-клас па вырабу грамнічнай свечкі;
· Частаванне гарбатай з зёлак;
· Беларускія народныя забавы і танцы;
· Карагоды, спевы каля вогнішча.
Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
- палятаць на мотадэльтаплане (пры наяўнасці спрыяльных умоў!);
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэррыторыі музея.
Запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Грамніцы» на тэрыторыі музея!
Шаноўныя наведвальнікі!
➢ Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
➢ Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.