Экскурсия
Ад Брэста да Полацка. Уніяцтва: мінулае ў сучасным

ПолоцкПолоцк

  • Тип экскурсии: авторская, тематическая
  • Вид экскурсии: комбинированная
  • Продолжительность: 6 часов
  • Протяженность: 15 км
Описание

Уніяцтва - самая масавая дзяржаўная хрысціянская рэлігія у сярэднія вякі на былых абшарах сучаснай Беларусі, часткі Польшы, Літвы,Украіны, Расіі. У 18 ст. амаль 75% насельніцтва усходніх земляў Рэчы Паспалітай нележала да гэтай канфесіі. Ад Брэста да Полацка было каля 1100 уніяцкіх цэркваў, але галоўным храмам сярод іх быў Полацкі Сафійскі сабор.

Тут напачатку 17 ст. пачаў сваю выхаваўчую і дабрачынную дзейнасць Ордэн Базыліян. Айцы-базыліяне падтрымлівалі навуку, мастацтва, культуру, беларускую мову, заснавалі школу філасофіі, чым садзейнічалі ўзмацненню уніяцтва як самабытнай і самастойнай канфесіі на Беларусі. Пасля разбурэння Сафійскага сабору першага траўня 1710 года, намаганнямі ордэна і мітрапаліта Фларыяна Грабніцкага за 12 гадоў быў пабудаваны новы галоўны уніяцкі храмавы будынак у Полацку з манастырскімі пабудовамі. З 1750 года і да нашага часу новы Сафійскі сабор робіцца цэнтрам духоўнага жыцця беларусаў, уражвае веліччу архітэктуры і з’яўляецца галоўным сымбалам старажытнага Полацка. І менавіта тут, у Сафійскім саборы, 12 лютага 1839 года уніяцкія епіскапы падпісалі дамовы аб скасаванні Уніі, першапачатковыя дакументы аб якой былі падпісаны ў Брэсце ў 1596 годзе.

Але ж ліквідаваць гэтую рэлігію было ўжо немагчыма! Пасля 1905 года уніяцтва зноў становіцца раўнапраўнай хрысціянскай рэлігіяй . Дзейнічалі уніяцкія храмы і на тэрыторыі Заходняй Беларусі і ў першай палове 20-га стагодзя. Полацк у гэты міжваенны час быў памежным горадам, таму сёння левы бераг Дзвіны ўмоўна нясе культурныя традыцыі Заходніх зямель Беларусі. Менавіта тут, у 90-я гады 20 ст., быў пабудаваны драўляны будынак царквы Святой Параскевы Полацкай і пачала сваю дзейнасць Полацкая уніяцкая парафія пры Полацкім Барысаглебскім манастыры айцоў студытаў. Адметнасць гэтага драўлянага будынка ў тым, што ён пабудаваны ў традыцыях храмавага драўлянага будаўніцтва на Беларусі. Так званы “карабель” царквы Святой Параскевы Полацкай зберагае веды і адраджае традыцыі уніяцтва. 

Падчас экскурсіі мы даведаемся пра лёс Параскевы Полацкай і як яна звязана з князем Барысам, у гонар якога каля Сафійскага сабору ляжыць помнік пісьменнасці 12 ст. “Барысаў камень”. Таксама зможам паразважаць над лёсамі Параскевы Полацкай і Еўфрасініі Полацкай, разглядаючы фрэскі Спаса-Праабражэнскай царквы 12 ст. у Спаса-Еўфрасініеўскім манастыру. Мы пабываем ва ўтульным дворыку былога езуіцкага калегіуму і зможам убачыць дзівосны гадзіннік з фігурамі полацкіх асветнікаў, сярод якіх – Пётр Скарга, першы рэктар калегіума езуітаў, які актыўна падтрымліваў уніяцтва ў Полацку. У сучасным касцёле Святога Андрэя Баболі мы даведаемся пра гісторыю амаль 114-гадовага знаходжання ў Полацку мошчаў Андрэя Баболі, дзень шанавання памяці якога супадаў з днём памяці Еўфрасініі Полацкай і зноў аб’ядноўвываў вернікаў- хрысціян у Полацку. 

Дадзеная экскурсія распрацавана для падрыхтаванай зацікаўленай аўдыторыі і для тых, хто наведвае Полацак не ў першы раз. Падчас экскурсіі ў суботу, ці ў нядзелю –магчыма наведаць канцэрт арганнай музыкі ў Сафійскім саборы і замовіць абед. Таксама ў ходзе экскурсіі мы зможам наведаць усе асноўныя сучасныя помнікі горада і сфатаграфаваць іх.

Экскурсія праводзіцца на беларускай мове, але па заяўках для замежных турыстаў магчыма правядзенне на рускай альбо англійскай мовах.

Развернуть полное описание